28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекары - беларусам: Не слухайце аслоў, застаньцеся дома!

11
Лекары - беларусам: Не слухайце аслоў, застаньцеся дома!

Давайце дзейнічаць.

Telegram-канал "COVID-19 BY", які вядуць беларускія медыкі, заклікаў беларусаў заставацца дома:

- Сапраўды, няма горшага дзеяча, чым дурань з ініцыятывай. Бяда, калі запалены мазжачок вядзе тулава наўпрост у прорву. А калі заправіць гэты сюр яшчэ і шляхетнай дозай пустой аслінай упартасці - усё, "хавайся ў бульбу!"

Вы ўжо ў курсе, што ў Беларусі абавязковы маскавы рэжым? Не, сёння не першае красавіка, ды і якія ўжо тут жарты на такую тэму. Не, ковід у Беларусі яшчэ не пераможаны. Больш за тое: зараза надыходзіць шырокім фронтам. І ўжо не стае ні медыцынскіх сіл і сродкаў, ні месцаў у трупярнях ды на могілках. Што ў такіх выпадках робіць рэальная ўлада для народа? - уводзіць рэжым надзвычайнай сітуацыі аж да локдаўна, разгортвае палявыя шпіталі, просіць дапамогі сусветнай супольнасці, паскарае тэмпы вакцынацыі і моліць грамадзян: родныя, любыя, бясцэнныя, беражыце сябе! Насіце маскі, апрацоўвайце рукі антысептыкам, пазбягайце натоўпаў людскіх, а лепш за ўсё - заставайцеся дома. Бо ўпушчаную фінансавую выгаду нагнаць можна хаця б тэарэтычна, а вярнуць да жыцця задыхнуўшагася ад каранавіруснай пнеўманіі - ужо сапраўды ніколі.

Браты і сёстры, карціна вымалёўваецца вельмі сумная. У наш дом прыйшла бяда. Калі шчыра, - і не адна. І вось пакуль адна бяда спрабуе ўсімі спосабамі забалбатаць, замылілася, закамуфляваць іншую - нам даводзіцца дзейнічаць. Больш жа няма каму.

Не ведаеце, з чаго пачаць? Надзеньце маску!

І не слухайце дурных аслоў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках