23 красавiка 2024, aўторак, 20:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі значна вырастуць кошты асноўных круп

6
У Расеі значна вырастуць кошты асноўных круп
фота: Shutterstock.com

Цэны вырастуць на 10-20%.

Вытворцы круп у Расеі апавясцілі гандлёвыя сеткі пра падвышэнне коштаў грэчкі, аўсянкі і шматкоў на 10-20% у лістападзе праз рост кошту сыравіны і ўпакоўкі, піша «Коммерсант».

Грэчка і авёс у Алтайскім краі, як паведамляе газета са спасылкай на ліст буйнога вытворцы круп, з 1 жніўня да 15 кастрычніка падаражэлі на 38% і 32% адпаведна, кошты ячменю выраслі на 36%.

Сетка «Верны» пацвердзіла «Коммерсанту», што атрымала паведамленні ад вытворцаў круп пра падвышэнне коштаў у сярэднім на 15%. Прычына, са слоў пастаўшчыкоў, утым, што заканчэнне збору збожжавых не прывяло да зніжэння коштаў, а выклікала далейшы рост.

У аграхолдынга «АФГ Нацыянальны» таксама адзначаюць рост сабекошту вытворчасці круп. Цана поліпрапіленавай і кардоннай тары за апошні год вырасла больш чым на 100%, а расейскай сыравіны - у межах 30%, заявілі там. Асноўнае падвышэнне коштаў назіраецца на грэчцы, мінімальнае - на рысе.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках