25 красавiка 2024, Чацвер, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарадца Зяленскага: Расея блефуе

8
Дарадца Зяленскага: Расея блефуе
АЛЯКСЕЙ АРЭСТОВІЧ

Усялякі поўнамаштабны напад на Украіну будзе канцом расейскага войска.

Расея блефуе, калі робіць выгляд, што можа пачаць шырокамаштабнае ўварванне ва Украіну. Пра гэта 24 кастрычніка ў інтэрв'ю тэлеканалу "Дом" заявіў пазаштатны дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны, спікер украінскай дэлегацыі ў трохбаковай кантактнай групе (ТКГ) для ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе Аляксей Арэстовіч.

"Расейскія вайскоўцы, як прафесіяналы, выдатна разумеюць і падказваюць расейскаму кіраўніцтву, што ўсялякі поўнамаштабны напад на Украіну будзе канцом расейскага войска і канцом Расейскай Федэрацыі. Гэта абсалютна стратны варыянт. Яны не могуць гэтага не разумець. І калі яны нас палохаюць уварваннем, пашырэннем, намякаюць на пагрозы, гэта блеф", - сказаў ён.

Дарадца кіраўніка ОП мяркуе, што задача гэтага блефу - напалохаць Украіну, прымусіць пасунуцца "ў дачыненні да расейскіх жадункаў".

"Але за два гады яны маглі пераканацца, што гэта нерэальна. Ні ціск на фронце, ні міжнародны ціск, ні спробы запалохвання ні да чаго не прывядуць. Найлепшае, што можна зрабіць - паміж сабой дамаўляцца, выкарыстоўваючы нармандскі і менскі фарматы", - патлумачыў Арэстовіч.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках