20 красавiка 2024, Субота, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РНБА расказалі, ці ўвядуць ва Украіне падвойнае грамадзянства

2
У РНБА расказалі, ці ўвядуць ва Украіне падвойнае грамадзянства

Ва ўкраінскай Радзе ёсць некалькі законапраектаў аб падвойным грамадзянстве.

У РНБА пракаментавалі магчымасць дазволу мець падвойнае грамадзянства ва Украіне.

Пра гэта распавёў сакратар РНБА Аляксей Данілаў у інтэрв'ю "РБК-Украіна".

Ён падкрэсліў, што ёсць канстытуцыйная норма што да механізму падвойнага грамадзянства, і яе павінен разглядаць заканадавец.

"Цяпер у парламенце ёсць некалькі законапраектаў, якія тычацца гэтых працэсаў, таму тут больш залежыць ад заканадаўцы", - заявіў Данілаў.

Данілаў успомніў, што ў такіх краінах, як Канада, ЗША, Казахстан знаходзіцца шмат украінцаў з патрыятычнай пазіцыяй, і таму яны павінны мець магчымасць атрымаць ўкраінскае грамадзянства.

Пры гэтым ён выказаў сумнеў, ці могуць асобы, якія маюць падвойнае грамадзянства, атрымаць допуск да дзяржаўнай службы

"Мы павінны як краіна абараняцца ад гэтага. Гэта ўсё трэба прапісаць, каб потым не было розначытанняў пры выкарыстанні гэтага грамадзянства", - дадаў Данілаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках