25 красавiка 2024, Чацвер, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі завінаваціліся за паслугі ЖКГ больш за 9 мільёнаў рублёў

2
Менчукі завінаваціліся за паслугі ЖКГ больш за 9 мільёнаў рублёў

Некаторыя з тых, хто жыве ў арэндным жыллі, не плаціць за ЖКП больш як 6 месяцаў.

Запазычанасці менчукоў за спажытыя жыллёва-камунальныя паслугі на пачатак кастрычніка складаюць 9,4 мільёна рублёў, паведамілі zerkalo.io ў Менгарвыканкаме. Для параўнання: у лістападзе мінулага года запазычанасць была на ўзроўні 8,9 мільёна рублёў.

На 1 кастрычніка ў Менску налічвалася амаль 59 тысяч неаплатнікаў за ЖКП. Агульная сума запазычанасці ў аплаце - 9,4 мільёна рублёў, паведаміў дырэктар КУП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Менгарвыканкама» Максім Бардовіч.

З ягоных слоў, некаторыя з тых, хто жыве ў арэндным жыллі, не плаціць за ЖКП больш за 6 месяцаў. «У дачыненні да такіх (аплатнікаў. - Заўвага. Рэд.) вядзецца адміністрацыямі раёна працэс высялення з арэнднага жылля», - удакладніў Максім Бардовіч.

У беларусаў ці няма грошай, альбо яны не плацяць у знак пратэсту. І тое, і іншае ўдар па хунце.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках