18 красавiка 2024, Чацвер, 7:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Microsoft: Расейскія хакеры разгарнулі буйнамаштабную атаку на кампутарныя сістэмы ЗША

1
Microsoft: Расейскія хакеры разгарнулі буйнамаштабную атаку на кампутарныя сістэмы ЗША

Амерыканская кампанія паведаміла, што хвалю нападаў учыніла расейская група Nobelium.

Кампанія Microsoft паведаміла ў сваім блогу, што расейскае агенцтва, якое стаяла за буйнамаштабнай кібератакай на фірму SolarWinds, якая мела месца летась, сёння ажыццяўляе цэлую хвалю нападаў на кампутарныя сістэмы ЗША і што гэтыя дзеянні накіраваныя на сотні кампаній і арганізацый, паведамляе «Голас Амерыкі».

24 кастрычніка кампанія Microsoft заявіла, што апошняя хваля нападаў, якія ўчыняюцца расейскай групай Nobelium, мае на мэце «гандлёвых пасярэднікаў і іншых пастаўшчыкоў тэхналагічных паслуг» хмарных сэрвісаў. Са слоў кампаніі, гэтыя атакі - частка больш шырокай кампаніі, распачатай мінулым летам. Microsoft таксама паведамляе, што ў перыяд з 1 ліпеня да 19 кастрычніка яна апавясціла 609 кліентаў аб тым, што яны зазналі напады. Як паведаміла Microsoft выданню New York Times, толькі невялікі адсотак такіх спроб выявіўся паспяховым.

Афіцыйныя асобы ЗША пацвердзілі New York Times, што хваля хакерскіх нападаў, пра якую ідзе гаворка, адбываецца цяпер; высокапастаўлены супрацоўнік адміністрацыі, які гаварыў на ўмовах ананімнасці, назваў яе «нескладанымі, звычайнымі аперацыямі, якія можна было б прадухіліць, калі б пастаўшчыкі хмарных паслуг укаранілі базавыя метады кібербяспекі».

З ягоных слоў, якія прыводзіць кампанія Microsoft, названыя дзеянні - «яшчэ адно сведчанне таго, што Расея імкнецца атрымаць доўгатэрміновы сістэматычны доступ да розных месцаў тэхналагічнага ланцужка паставак і стварыць механізм для адсочвання - сёння ці ў будучыні - цэляў, якія ўяўляюць цікавасць для ўрада Расеі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках