EPAM адкрывае новы офіс ва Украіне
1- 25.10.2021, 18:07
- 4,268
Кампанія адкрывае офіс у Запарожжы.
EPAM адкрывае офіс ва ўкраінскім горадзе Запарожжа, паведамляе dev.ua. З кампаніяй ужо супрацоўнічае больш за 40 спецыялістаў адтуль.
Пакуль супрацоўнікі працуюць на базе каворкінга, наступным крокам будзе запуск паўнавартаснага офіса. У EPAM дадаюць, што ацэньваюць рэгіён прыкладна ў тысячу патэнцыйных супрацоўнікаў.
Украінскі офіс EPAM актыўна пашыраецца. За апошнія час адкрыліся офісы ў Адэсе і Чарнаўцах. У планах - адкрыць офіс у Хмяльніцкім.