1 снежня 2021, Серада, 22:28
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Начальнік ДАІ Карзюк прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў

14
Начальнік ДАІ Карзюк прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў
ДЗМІТРЫЙ КАРЗЮК

Папярэдні намеснік міністра МУС стаў міністрам юстыцыі.

Адпаведны ўказ падпісаў 25 кастрычніка нелегітымны Лукашэнка. Да прызначэння на новую пасаду Дзмітрый Карзюк быў начальнікам ДАІ Беларусі.

Нагадаем, папярэдні намеснік міністра МУС Сяргей Хаменка стаў міністрам юстыцыі.

Дзмітрый Міхайлавіч Карзюк нарадзіўся ў Менску. У органах унутраных спраў з 1993 года. Пасля службы ў войску ў верасні 1993 года быў прыняты на службу інспектарам ДПС. Служыў камандзірам узвода, камандзірам асобнай роты ДПС, начальнікам аддзела ДПС і прафілактыкі УДАІ ГУУС Менгарвыканкама. У студзені 2008 года ўзначаліў ДАІ Менска, а ў траўні 2016 году - ДАІ Беларусі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».