30 лiстапада 2021, aўторак, 17:44
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У паветраным транспарце заробак упаў на памер заробка цырульніка

9
У паветраным транспарце заробак упаў на памер заробка цырульніка

Самы час далучыцца да страйку.

Другі месяц запар у краіне падае заробак. У верасні сярэдні намінальны заробак стаў меншы на 21 рубель. У жніўні ён знізіўся на 8,5 рубля, паведамляе nashaniva.com.

Прыкметна знізіўся заробак у будаўніцтве - на 76 рубля ў верасні ў параўнанні са жніўнем.

Але самым сур'ёзным было падзенне заробку ў дзейнасці паветранага транспарту - на 642 рублі (заробак у верасні склаў 3186 рублёў), а таксама ў дзейнасці пасажырскага паветранага транспарту - на 727 рублёў (склаў 3274 рублі).

Падзенне заробку ў паветраным транспарце можна параўнаць з месячным заробкам у цырульнях і салонах прыгажосці. Іх сярэдні намінальны заробак у верасні быў 686,5 рубля.

Памер заробку ў галіне паветранага транспарту, відаць, адлюстроўвае стан галіны пасля прымусовай пасадкі ў Менску 23 траўня 2021 года самалёта Ryаnair з Раманам Пратасевічам на борце. З 5 чэрвеня 2021 года ЕЗ забараніў усім дзяржаўным беларускім авіякампаніям палёты над тэрыторыяй Еўразвязу.

Затое выраслі заробкі ў лесаводства і лесанарыхтоўках - амаль на 100 рублёў, у рыбалоўстве і рыбаводстве - на 141 рубель, вытворчасць цэлюлозы, паперы і вырабаў з паперы вырасла аж на 235 рублёў.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».