19 красавiка 2024, Пятніца, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палескі дзэн: квадракоптар праляцеў над дарожкай «Журавінавых сталкераў» у Альманскіх балотах

3
Палескі дзэн: квадракоптар праляцеў над дарожкай «Журавінавых сталкераў» у Альманскіх балотах

Відэафакт.

Берасцейскі відэограф Васька Пілот праляцеў сваім квадракоптарам над восеньскімі Альманскімі балотамі. Відэа 24 кастрычніка з'явілася на яго канале ў YouTube.

Квадракоптар праляцеў над экалагічнай сцежкай, якую праклалі ад аграгарадка Альманы да возера Вялікае Засомінае. Гэта не толькі турыстычнае месца, але і адна са сцяжынак, па якіх «журавінавыя сталкеры» сыходзяць за ягадай у Альманскія балоты.

Журавіны ля экасцяжыны збіраюць у самым пачатку сезона, а затым ягаднікі сыходзяць усё далей і далей у багну. Багатыя на ягаду месцы размяшчаюцца за возерам Вялікае Засомінае. Тыя, у каго ёсць лодкі-пласкадонкі, пераплываюць на іх вадаём і далей ідуць пешшу па лясах і балотах. Іншыя - абыходзяць возера кругам.

Як толькі пачынаецца сезон, у балоты ідуць усе, хто хоча нядрэнна зарабіць. Ягаду збіраюць да першага снегу і халадоў. Месяц таму журавіны прымалі па 5 рублёў за кілаграм. Самыя дасведчаныя зборшчыкі паспяваюць за дзень сабраць да 40 кг.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках