25 красавiка 2024, Чацвер, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«РБК-Україна»: У Беларусі заявілі пра пачатак агульнанацыянальнага страйку з 1 лістапада

3
«РБК-Україна»: У Беларусі заявілі пра пачатак агульнанацыянальнага страйку з 1 лістапада
ФОТА: РАДЫЁ СВАБОДА

Вытворчасць па ўсёй краіне будзе спыненая.

У Беларусі заявілі пра пачатак агульнанацыянальнага страйку. Як чакаецца, ён пачнецца з 1 лістапада.

У Беларусі заявілі пра пачатак агульнанацыянальнага страйку. Як чакаецца, ён пачнецца з 1 лістапада.

Пра гэта паведамляе РБК-Украина.

Вытворчасць па ўсёй краіне будзе спыненая, пакуль улады не выканаюць кожнае з дзесяці патрабаванняў працоўных.

«Спынім карміць рэжым, спынім хадзіць на працу! Застанёмся дома. Так мы абаронім нашу краіну, вернем у яе закон і справядлівасць. Толькі так мы абаронім сябе і сваіх блізкіх ад эпідэміі, якая абрынулася на наш дом», - заявіў лідар Беларускага аб'яднання працоўных Сяргей Дылеўскі.

З ягоных слоў, рэжым слабы і бездапаможны як ніколі, санкцыі дабіваюць эканоміку, яшчэ не уступіўшы ў поўную сілу.

«Але галоўная надзея на вас. Толькі разам мы вернем уладу ў краіне народу! 1 лістапада не выходзім на працу! 1 лістапада пачнецца новая гісторыя нашай краіны! Разам і да перамогі!», - заклікаў лідар Беларускага аб'яднання працоўных.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках