25 красавiка 2024, Чацвер, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Нямеччыны заклікае сваіх грамадзян не наведваць Беларусь

1
МЗС Нямеччыны заклікае сваіх грамадзян не наведваць Беларусь

Бэрлін заклікаў устрымацца ад паездак у Беларусь праз высокую рызыку заражэння COVID-19.

Міністэрства замежных спраў Нямеччыны заклікала сваіх грамадзян ўстрымацца ад турыстычных паездак у Беларусь праз высокую рызыку заражэння каранавірусам, паведамляецца на сайце МЗС Нямеччыны.

«Беларусь вельмі пацярпела ад COVID-19. Назіраецца выразная тэндэнцыя росту інфекцыйнай актыўнасці; сістэма аховы здароўя адчувае ўсё большую нагрузку», гаворыцца ў актуалізаваных рэкамендацыях для падарожнікаў.

МЗС таксама рэкамендуе сваім грамадзянам на тэрыторыі Беларусі не насіць бел-чырвонае адзенне, сачыць за мясцовымі СМІ і мець на ўвазе што інтэрнэт у краіне можа быць адключаны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках