28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзесяць галоўных пытанняў аб масках у пандэмію COVID-19

3
Дзесяць галоўных пытанняў аб масках у пандэмію COVID-19

Чаму беларусам варта іх насіць, нягледзячы на заявы ўладаў.

Галоўнае: калі побач людзі, трэба насіць маску. Дастаткова і правільнай шматразовай маскі, але мыць яе трэба ў гарачай вадзе з мылам і пасля кожнага выкарыстання. І не высоўваць з-пад маскі носа, піша сайт тэлеканала «Белсат».

Маскі сапраўды працуюць?

Так, гэта шматкроць даведзена. Ёсць навуковыя даследаванні, якія паказваюць, што маскі істотна памяншаюць распаўсюджванне каранавіруса. Добры агляд даследаванняў ёсць тут. Вірус SARS-CoV - 2 распаўсюджваецца праз так званыя аэразолі - кроплі мікраскапічных памераў, якія выдыхае інфікаваны (нават калі хварэе без сімптомаў). Маскі, нават самыя найлепшыя, не даюць стоадсоткавай аховы ад заражэння, таму варта не толькі насіць маску, але і прышчэплівацца, і трымаць сацыяльную дыстанцыю, прынамсі, 1 метр (у ЗША рэкамендуюць дыстанцыю мінімум – 1,8 метра).

Дома або ў чыстым полі маску насіць не трэба?

Трэба, калі блізка могуць быць хворыя. Агулам медыкі не намагаюць на тым, каб маскі насілі дома і ў месцах, дзе можна трымаць дыстанцыю метр-два. Але калі дома хтосьці мае сімптомы рэспіратарных захворванняў, трэба ізалявацца ад гэтага чалавека, і калі кантакт неабходны, абодвум насіць маскі. Таксама трэба насіць маску дома, калі з вамі жыве чалавек са слабым імунітэтам. Шанцы падхапіць каранавірус на вуліцы значна меншыя, чым у памяшканні. Але абавязковае нашэнне масак на вуліцы сёй-той уводзіць, калі сітуацыя з каранавірусам крытычная. Бо хворы можа перадаць каранавірус нават з дыстанцыі звыш 6 метраў, а новыя штамы - больш заразныя, чым «пачатковая версія» віруса. Таму лепш здымаць маску толькі ў сапраўды малалюдных месцах.

Можна хоць высунуць нос?

Маска павінна закрываць нос, рот і падбародак. Інакш не спрацуе. Высунуць нос можна, калі вакол нікога няма. Калі ж хтосьці побач ёсць, усякая адтуліна, нават збоку, дасць вірусу прайсці. Таму важна падабраць такую маску, якая цалкам аблягае твар (барадатым будзе цяжэй, можа, давядзецца састрыгчы частку бароды – але трэба памятаць, што барада не спыняе вірусаў), і пры патрэбе падрэгуляваць завязкі.

І дзецям трэба насіць, і жывёлам?

Дзецям з 6 гадоў - лепш так, жывёлам - не. WHO і UNICEF рэкамендуюць насіць маскі гэтак жа, як дарослым, дзецям з 12 гадоў. Дзецям 6-11 гадоў - пры ўмове шырокага распаўсюджвання віруса (як на момант публікацыі ў Беларусі) і пры ўмове, што дзеці змогуць правільна карыстацца маскай (гэтаму трэба вучыць і за гэтым трэба сачыць дарослым). Амерыканская акадэмія педыятраў рэкамендуе, каб дзеці з 2 гадоў насілі маскі. Спецыяльныя дзіцячыя маскі ёсць у продажы, трэба толькі выбраць правільны памер. Звычайныя хатнія жывёлы ж, відавочна, не пераносяць той самы каранавірус, з якім цяпер змагаецца чалавецтва (ён, відавочна, з'яўляецца мутацыяй віруса кажаноў, тэорыю лабараторнага паходжання яшчэ правяраюць).

Калі ўжо перахварэў або прышчапіўся, маску трэба насіць?

Лепш насіць. Ёсць некалькі прычын: пакуль вакцынавана недастаткова людзей, да таго ж новыя штамы мацней закранаюць дзяцей, а вакцынаваныя могуць хварэць без сімптомаў. Шанцы заразіцца ў вакцынаваных істотна ніжэйшыя, але яны не нулявыя.

Якія маскі лепшыя?

Агулам дастаткова і правільнай шматразовай маскі. Найбольш эфектыўныя -рэспіратары N99/FFP3, за імі ідуць N95/FFP2, але і простая трохслаёвая маска з тканіны - гэта таксама нядрэнна. У Злучаных Штатах, напрыклад, рэкамендуюць не насіць медыцынскіх рэспіратараў N95 проста так, каб пакінуць іх тым, хто кантактуе з хворымі (ды і стэрылізаваць іх складана). Рэспіратары з клапанам на выхад не засцерагуць навакольных, таму сэнсу ў іх мала. WHO мяркуе, што медыцынскія маскі засцерагаюць ад распаўсюджвання каранавіруса нязначна горш за рэспіратары, а для шырокага выкарыстання дастаткова проста правільнай «немедыцынскай» маскі – якую яшчэ і прасцей стэрылізаваць. Медычныя рэкамендуюць насіць людзям, старэйшым за 60 гадоў і тым, у каго хранічныя хваробы, а таксама хворым на COVID-19 або тым, хто падазрае, што захварэў. Правільная «немедыцынская» шматразовая маска павінна быць з трох слаёў: унутраны з гідрафільнага матэрыялу (напрыклад, бавоўны), сярэдні з нятканага матэрыялу без абсорбцыі (напрыклад, поліэстэру), вонкавы – з гідрафобных (напрыклад, поліэстэру або сумесі поліэстэру і бавоўны).

Дзве маскі лепш за адну?

Так, дзве лепш. У звычайных умовах дастаткова і адной, але дзве лепей засцерагуць - прапусцяць менш часцінак віруса. Камбінаваць дзве аднаразовыя не мае сэнсу, а вось аднаразовую пад шматразовай насіць мае сэнс, калі асяроддзе небяспечнае або калі чалавек падазрае, што хварэе.

Шалік або бандана дапамогуць?

Крыху, але маска лепш. Справа ў памеры часцінак, якія могуць праляцець паміж валокнамі: павязаная на твар бандана не прапусціць пылу, але часцінкі віруса значна меншыя за пыл. У гэтым даследаванні пераканаўча паказалі, колькі часцінак прапускае бандана, а колькі паўнавартасная маска. Яшчэ больш віруса прапусціць вязаны шалік або марлевая павязка. Да таго ж, яны могуць выклікаць ілжывае адчуванне бяспекі. Празрыстыя шчыткі дапамагаюць? Не надта. Часцінкі віруса ляцяць не толькі прама, як кулі, таму шчыток не дапаможа. Хіба што крыху дапаможа ў камбінацыі з маскай. Хоць у гэтым даследаванні гаворыцца, што розніцы паміж шчытком з маскай і проста маскай амаль няма. Існуюць тканыя маскі з празрыстым шчытком перад ротам - яны для тых, каму трэба, каб іх рот бачылі (напрыклад, нямым або настаўнікам замежных моў).

Няма грошай, можна самастойна пашыць маску?

Тэарэтычна, так, але лепш купіць. Правільна пашыць трохслаёвую маску без лішніх адтулін не так проста. У пачатку пандэміі, калі быў дэфіцыт масак, распаўсюджваліся інструкцыі, як самастойна шыць маскі (напрыклад, такую). Але цяпер, калі дэфіцыту масак няма і калі шматразовыя або пачак аднаразовых каштуюць пару рублёў, лепш купіць гатовую. Можна нават замовіць маску з дастаўкай дадому, напрыклад, разам з прадуктамі ў «Еўраопце».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках