19 красавiка 2024, Пятніца, 2:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валерый Карбалевіч: Лукашэнка сёння не ў той сітуацыі, каб сварыцца з Пуціным

1
Валерый Карбалевіч: Лукашэнка сёння не ў той сітуацыі, каб сварыцца з Пуціным
ВАЛЕРЫЙ КАРБАЛЕВІЧ

Паміж Масквой і Менскам прабег чорны кот.

Палітолаг Валерый Карбалевіч прааналізаваў абвастрэнне стасункаў паміж прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным і Лукашэнкам.

- Лукашэнка мераецца сілай з Уладзімірам Пуціным. Ковід-дысідэнцтва беларускага лідара - гэта дэманстратыўныя паводзіны, - адзначыў Валерый Карбалевіч у эфіры «Эха Москвы». - На жаль, вось гэтая лінія вядзе да таго, што колькасць захварэлых на ковід не скарачаецца.

Палітолаг тлумачыць, чым, на ягоную думку, абумоўленая змена настрояў афіцыйнага Менска ў дачыненні да Крамля.

- У апошні час відавочна, што паміж Масквой і Менскам прабег чорны кот. Тут і гісторыя з «Комсомольской правдой в Беларуси». І тое, што Пуцін не прыехаў у Менск на саміт ЕАЭС, хаця абяцаў. Больш за тое, услед за ім не прыехаў ніхто з лідараў. І гэта вельмі моцны ўдар для Лукашэнкі, бо саміт мусіў прадэманстраваць, што няма ніякай міжнароднай ізаляцыі. А тут здарыўся такі аблом. Адсюль і такая негатыўная рэакцыя афіцыйнага Менска.

Першым крытэрам і ацэнкай таго, наколькі вялікая чорная котка прабегла паміж афіцыйным Менскам і Крамлём, з'яўляецца пытанне аб тым, ці адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета «саюзнай дзяржавы» 4 лістапада.

Другое, калі яно адбудзецца, ці будуць зацверджаныя 28 саюзных праграм, ці будзе зацверджанае размяшчэнне двух расейскіх вайсковых аб'ектаў на тэрыторыі РБ. Бо нядаўна была супольная калегія міністэрстваў абароны дзвюх краін, і мы бачым рознагалоссі. Шайгу кажа, што міністры падпісалі пагадненне. А паводле беларускай версіі, міністры толькі абмеркавалі гэтае пагадненне. Шмат нюансаў, і я думаю, 4 лістапада мы атрымаем нейкія адказы, хаця, канешне, Лукашэнка сёння не ў той сітуацыі, каб сварыцца з Пуціным, — мяркуе Карбалевіч.

- Што да апошніх заяў (антырасейскіх) беларускай прапаганды, то варта ўлічваць, што беларуская тэлевізія - гэта асаблівая тэлевізія. Ва ўсім свеце тэлеканалы спрабуюць працаваць на рэйтынгі, на колькасць спажыўцоў, ад гэтага залежыць і якасць праграм, і шмат іншага. Беларуская тэлевізія працуе інакш. Ёй не важныя рэйтынгі, а важная ацэнка аднаго «самага важнага» гледача, - сказаў Карбалевіч.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках