29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускае аб'яднанне рабочых адказала на пяць пытанняў аб страйку

6
Беларускае аб'яднанне рабочых адказала на пяць пытанняў аб страйку

Ці шмат прадпрыемстваў гатовыя да стачкі?

Лідар Беларускага аб'яднання рабочых Сяргей Дылеўскі заклікаў беларусаў застацца дома з 1 лістапада.

Telegram-канал «Беларускага аб'яднання рабочых» (БАР) адказвае на пяць галоўных пытаннях аб забастоўцы.

1. Дзе ўзяць улёткі і налепкі для распаўсюду на тэму забастоўкі?

Макеты друкаваных матэрыялаў вы можаце скачаць па спасылках: тут і тут.

2. Ці шмат прадпрыемстваў гатовыя да стачкі?

На сённяшні момант нам на пошту ўсё яшчэ паступаюць паведамленні аб гатоўнасці многіх актываў на заводах застацца дома ў дзень забастоўкі. Мы схіляемся перад гэтымі людзьмі, бо яны прадаўжаюць барацьбу з самых першых дзён пратэсту. Кожны беларус, хто дапаможа ў вызваленні краіны, - герой. І чым больш нас будзе, тым хутчэй мы станем вольнымі.

3. Як рэагаваць на званкі кіраўніцтва простым працоўным?

Людзі могуць папросту не браць слухаўку ці загадзя падрыхтаваць прычыну адсутнасці: захварэла дзіця, знік нюх і пайшоў да лекара, узяў лісток непрацаздольнасці ці водпуск. У кожнага могуць быць свае прычыны.

4. Чаму вы так упэўненыя ў перамозе?

Над страйкавай абвесткай мы працавалі шмат месяцаў. Тэму забастоўкі асвячалі многія каналы, сярод якіх «Рэальная Беларусь», NEXTA, «Баста!», Балкунец, «Маланка», «Хартыя’97», «Вусы Лукашэнкі» і многія іншыя.

Сёння пра гэта пішуць многія сусветныя медыі. У падтрымку патрабаванняў беларускіх рабочых выступілі лідары апазіцыі, зоркі спорту, журналісты, медыкі і грамадскія дзеячы такія, як Валерый Цапкала, Павел Латушка, Андрэй Саннікаў, Крысціна Ціманоўская, Аляксандра Герасіменя і многія іншыя. Падпісаць петыцыю можна па спасылцы.

5. Навошта пакідаць людзей дома? Можа, лепей заклікаць іх выйсці на вуліцы, дзе яны змогуць адчуць адзінства?

Досвед выхадаў на вуліцы ўжо паказаў, што гэта небяспечна. Да таго ж, сёння абвастрылася як ніколі праблема з каранавірусам. На звесткі медыкаў кожны дзень у краіне памірае ад 200 да 300 чалавек. Прадпрыемствы паведамляюць нам, што ў зваршчыкаў няма кіслароду, бо ўвесь ён ідзе ў лякарні. Ды і таго бракуе. Мы і нашы родныя ў небяспецы, а таму ладзіць эпіцэнтр для заражэння ўсіх і ўся не варта. Лепш паберагчы сябе і правесці забастоўку дома, ва ўтульнай і бяспечнай абстаноўцы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках