23 красавiка 2024, aўторак, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь страціла за два месяцы больш за 32 тысячы пенсіянераў

20
Беларусь страціла за два месяцы больш за 32 тысячы пенсіянераў
иллюстрационное фото

Лічбы, якія шакуюць.

На канец верасня, паводле звестак Белстата, налічвалася 2 мільёны 422,2 тысячы пенсіянераў. Гэта на 3,1 тысячы менш, чым месяцам раней. Для параўнання: у 2020 годзе ў канцы жніўня і канцы верасня колькасць пенсіянераў была на адным узроўні - 2 мільёны 491,4 тысячы чалавек, піша zerkalo.io.

Нагадаем, за жнівень гэтага года колькасць пенсіянераў скарацілася на 29,2 тысячы (за аналагічны перыяд 2020 года іх стала на 5,8 тысячы менш). Гэта значыць, за два месяцы - жнівень і верасень - іх стала на 32,3 тысячы менш.

Адзначым, што ў Беларусі проста катастрафічная сітуацыя з COVID-19. Аднак улады ўтойваюць рэальную статыстыку захваральнасці і смяротнасці.

Нагадаем, лідар Беларускага аб'яднання рабочых Сяргей Дылеўскі заклікаў беларусаў з 1 лістапада застацца дома.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках