19 красавiка 2024, Пятніца, 11:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Фінляндыі ўзрасла падтрымка патэнцыйнага сяброўства ў NATO

У Фінляндыі ўзрасла падтрымка патэнцыйнага сяброўства ў NATO

Апублікаваны вынікі апытання.

Пра гэта сведчаць звесткі даследавання каштоўнасцяў і меркаванняў, праведзенага Аналітычным цэнтрам дзелавога жыцця (EVA), паведамляе "Европейская правда" са спасылкай на Yle.

Паказчык вырас на чатыры працэнтныя пункты ў параўнанні з мінулым годам, што крыху перавышае дапушчальную хібнасць.

Супраць сяброўства ў Паўночнаатлантычным альянсе выступаюць 40% рэспандэнтаў, што на пяць пунктаў менш за леташні паказчык.

Падтрымка NATO зараз вышэйшая, чым у сярэднім за доўгі час.

«Прычына можа заключацца ў заканчэнні прэзідэнцтва Дональда Трампа і ўступленні на пасаду Джо Байдэна ў пачатку 2021 года. Погляды фінаў на ўплыў Трампа на міжнародную бяспеку і становішча ЗША былі вельмі змрочнымі год таму», - адзначылі ў EVA.

У апытанні ўдзельнічала больш за 2000 чалавек. Хібнасць складае 2-3 працэнты. Апытанне было праведзенае даследчым агенцтвам Taloustutkimus у перыяд з 24 верасня да 7 кастрычніка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках