23 красавiка 2024, aўторак, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Менсктранс» патлумачыў, чаму зніклі налепкі аб масачным рэжыме

22
«Менсктранс» патлумачыў, чаму зніклі налепкі аб масачным рэжыме
Фота: tut.by

«Менсктранс» прыняўся выконваць указанне звар’яцелага Лукашэнкі.

З 26 кастрычніка ў грамадскім транспарце Менска зніклі налепкі аб выкананні масачнага рэжыму на фоне чацвёртай хвалі каранавіруснай інфекцыі ў краіне. Прэс-сакратар «Мінсктранса» Алена Грамыка пракаментавала такое рашэнне.

«Нашэнне маскі - справа добраахвотная кожнага з нас. Таму тая інфармацыя, якая была ў нас размешчаная ў рухомым складзе і мела абавязковы характар, знятая», - адзначыла прадстаўніца прадпрыемства.

З раніцы жыхары сталіцы заўважылі, што ў грамадскім транспарце адсутнічаюць звыклыя налепкі аб неабходнасці нашэння масак. У адказ на гэта беларусы стварылі петыцыю супраць выдалення інфармацыі аб масачным рэжыме. Аўтар петыцыі просіць растлумачыць, чаму такія халатныя дзеянні адбываюцца ў перыяд пандэміі COVID-19.

Масачны рэжым пратрымаўся ў краіне ўсяго 13 дзён і быў скасаваны пасля заяў звар’яцелага Лукашэнкі, які раскрытыкаваў каранцінныя захады.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках