29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Паміж Пуціным і Лукашэнкам можа заіскрыць яшчэ мацней

6
Экспэрт: Паміж Пуціным і Лукашэнкам можа заіскрыць яшчэ мацней
Фота: ТАСС

Падзеі развіваюцца ў рост.

Паміж афіцыйнымі Масквой і Менскам адбываецца сапраўдная "інфармацыйная вайна", піша ў артыкуле на сайце naviny.online палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

Маскоўская газета "Коммерсантъ" 14 кастрычніка паведаміла, што "расейска-беларускі інтэграцыйны праект пакуль буксуе: бакі могуць не паспець падрыхтаваць усе 28 саюзных праграм да зацвярджэння прэзідэнтамі 4 лістапада".

Далей: Пуцін, падмануўшы чаканні беларускага боку, не прыляцеў у Менск на саміты СНД і ЕАЭС, якія ў выніку прайшлі 14–15 кастрычніка праз відэасувязь. Але, як нехта падкусіў, праз відэасувязь крэдыты не выдаюцца. Як мяркуе палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч, расейскі прэзідэнт адпомсціў такім чынам за разгром «Комсомольской правды в Беларуси».

Тым часам на расейскіх тэлеканалах сталі зноў падкусваць Лукашэнку, а яго прапагандысцкая абслуга адзначылася непаліткарэктнымі выпадамі ў адказ у бок Уладзіміра Пуціна.

Днямі ў інтэрнэт былі злітыя вынікі закрытага апытання УЦВГД у Беларусі для расейскага МЗС. Вядомы беларускі сацыёлаг Генадзь Коршунаў схіляецца да таго, што даследаванне сапраўднае.

Дык вось, яго вынікі, калі коратка, абсалютна не на карысць Лукашэнкі і ягонага асяродку, разбураюць міф аб масавым згуртаванні нацыі вакол правадыра. Наадварот, папулярнасць альтэрнатыўных фігур значна вышэйшая. Пераканаўчая большасць - супраць блакавання СМІ, за рынкавыя рэформы, перамовы ўладаў з апазіцыяй, пераход да парламенцкай рэспублікі.

Мы бачым, прынамсі, жаданне Крамля напружыць, падражніць Лукашэнку.

Дарэчы, не факт, што Пуцін і Лукашэнка асабіста сустрэнуцца на пасяджэнні Вышэйшай дзяржрады 4 лістапада. Магчыма, і само пасяджэнне перанясуць. Ва ўсякім разе, расейскі бок выказваецца наконт мерапрыемства ўсё больш расплывіста.

Ва ўсякім разе, паміж саюзнікамі ўжо іскрыць і можа заіскрыць мацней.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках