24 красавiка 2024, Серада, 3:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыслаў Бэрэза: Страх заганяе Лукашэнку ў кут

8
Барыслаў Бэрэза: Страх заганяе Лукашэнку ў кут
Барыслаў Бэрэза

Тыран баіцца страйку.

Украінскі палітык, дэпутат Вярхоўнай Рады VIII склікання, папулярны блогер Барыслаў Бэрэза ў «Фэйсбуку» падтрымаў беларусаў, якія рыхтуюцца да страйку:

У Беларусі жыве тыран Лукашэнка. У Беларусі жыве баязлівы тыран, які сфальсіфікаваў выбары, каб не страціць уладу. У Беларусі жыве крывавы тыран, які забіваў сваіх грамадзян, каб застацца пры ўладзе.

Сёння Беларусь - гэта таталітарная дзяржава, у якой няма свабода слова, пераследуецца іншадумства і даюць тэрміны нязгодным. А яшчэ ўлада Беларусі працягвае забіваць сваіх грамадзян. Але і ўсё гэта не дае Лукашэнку надзеі на спакойную старасць тырана. Таму ён гатовы аддаць незалежнасць і суверэнітэт Беларусі Пуціну ў абмен на гарантыі асабістай бяспекі. Лукашэнка гатовы далучыць Беларусь да складу РФ у абмен на свае жаданні. І шмат каму з беларусаў гэта не падабаецца. Таму яны шукаюць формы пратэстаў, якія дазволяць ім змяніць сітуацыю і скінуць ярмо са сваёй шыі.

Лідар «Беларускага аб'яднання рабочых» (БАР) Сяргей Дылеўскі заклікаў беларусаў заставацца дома з 1 лістапада і выставіў уладзе 10 патрабаванняў.

1. Спыненне рэпрэсій, вызваленне ўсіх палітычных зняволеных і незаконна арыштаваных.

2. Прывядзенне заробкаў, стыпендый і пенсій у адпаведнасць з рэальнай эканамічнай сітуацыяй у краіне.

3. Пачатак прамых перамоў паміж уладай і дэмакратычнымі сіламі з абавязковым удзелам працоўных лідараў аб правядзенні новых прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў для развязання палітычнага і эканамічнага крызісу.

4. Аднаўленне звольненых працаўнікоў, выключаных студэнтаў і гарантыі бяспечнага вяртання ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пакінулі краіну праз рэпрэсіі.

5. Рэалізацыя права на дзейнасць незалежных прафзвязаў, у тым ліку на стварэнне новых.

6. Рэалізацыя канстытуцыйнага права грамадзян на свабоднае перамяшчэнне.

7. Рэалізацыя права грамадзян на абарону ад COVID-19 у тым ліку шляхам вакцынацыі міжнароднымі прызнанымі вакцынамі. Абарона правоў медыкаў.

8. Рэалізацыя канстытуцыйнага права на свабоду слова. Неадкладнае вызваленне ўсіх журналістаў і блогераў.

9. Нармалізацыя стасункаў з краінамі суседзямі. Спыненне «гібрыднай» міграцыі.

10. Стварэнне спрыяльных умоў для развіцця малога і сярэдняга бізнэсу.

Гэтыя патрабаванні прывялі ў шаленства Лукашэнку. Ён і раней готаў быў здаць усе інтарэсы і незалежнасць Беларусі Пуціну, каб засцерагчы сваё панаванне, а цяпер страх заганяе яго ў кут. Але і Пуціну не патрэбная страйкавая Беларусь. Ён хоча пакорлівую калонію. Таму Лукашэнка баіцца страйку. А беларусы хочуць жыць, як людзі, а не як маўклівыя прыгонныя за панам. Так, беларусы робяць яшчэ адну спробу барацьбы з тыраніяй і іх трэба падтрымаць. Трэба падтрымаць, прынамсі, маральна. Ім гэта патрэбна. І нам гэта патрэбна. Яны маюць права жыць у свабоднай Беларусі. У свабоднай ад тырана Лукашэнкі. Падтрымайце іх і падзяліцеся допісам! І няхай нашым братам з Беларусі ўсё ўдасца!

Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках