30 лiстапада 2021, aўторак, 3:40
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя Украіны: Замежнікі могуць атрымаць прышчэпкі ў нашай краіне

5
Міністэрства аховы здароўя Украіны: Замежнікі могуць атрымаць прышчэпкі ў нашай краіне

У краіне-суседцы Беларусі стартаваў пяты этап вакцынацыі.

Пяты этап вакцынацыі ад каранавіруса ва Украіне прадугледжвае імунізацыю замежнікаў. Пра гэта паведамілі 27 кастрычніка на старонцы Цэнтра грамадскага здароўя Міністэрства аховы здароўя Украіны ў Facebook.

Атрымаць прышчэпкі могуць іншаземцы, якія маюць дазвол на пастаяннае пражыванне ва Украіне або атрымалі статус уцекача або асобы, якая мае патрэбу ў дадатковай абароне.

Запісацца на працэдуру можна праз прышчэпачныя цэнтры ці цэнтры масавай вакцынацыі, адзначылі ў ЦАЗ.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».