24 красавiка 2024, Серада, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 лістапада ў Беларусі значна вырастуць кошты цыгарэт

47
З 1 лістапада ў Беларусі значна вырастуць кошты цыгарэт

Кошты некаторых марак - адразу на 95 капеек.

У Беларусі з 1 лістапада перагледзяць кошты некаторых марак цыгарэт. Некаторыя падаражэюць на 95 капеек. Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства падаткаў і збораў.

Павысіць цэны з лістапада Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман». Да прыкладу, Rothmans Click Hit падаражэюць на 15 капеек – да 3,1 рубля, а многія цыгарэты маркі Vogue – на 10 капеек (да 4,6 рубля).

«Тытунь-інвест» і «Інтэр Табака» не плануюць паднімаць кошты ў лістападзе.

Кампанія «Беларусьгандаль», мяркуючы са звестак МПЗ, з 1 лістапада на 95 капеек павысіць кошты Kent Navy Blue, Kent Silver (да 4,2 рубля), Pall Mall Superslims Azure - на 65 капеек (да 3,1 рубля), Pall Mall Demi Blue Limited Edition, Pall Mall Demi Azure Limited Edition – на 46 капеек (да 2,85 рубля).

З наступнага месяца «Беларусьгандаль» прадавацьме цыгарэты Kent Crystal Blue (3,19 рубля), Kent Feel Aroma, Kent Nano Silver, Kent Nano White (4,05 рубля). У продажы таксама з'явяцца новыя маркі цыгарэт Pall Mall (Demi і Nano) і Rothmans Click Hit.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках