23 красавiка 2024, aўторак, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: «Газпром» знізіць кошт газу для Еўропы

6
Bloomberg: «Газпром» знізіць кошт газу для Еўропы

РФ занепакоеная падзеннем попыту на пастаўкі «блакітнага паліва».

Расейскі «Газпром» асцерагаецца падзення попыту на газ, таму мае намер знізіць яго кошт для Еўропы. Аб гэтым піша Bloomberg са спасылкай на крыніцы.

Адзін з суразмоўцаў агенцтва паведаміў, што жаданы дыяпазон коштаў газу ў Еўропе для Расеі - прыкладна 300-400 даляраў за тысячу кубаметраў. У такім выпадку Газпрам зможа захаваць кантроль над рынкам, нават нягледзячы на пераход еўрапейскіх краін на больш экалагічныя крыніцы энэргіі.

Іншы суразмоўца агенцтва назваў цану 200-400 даляраў.

Як адзначае выданне, РФ занепакоеная тым, што рост коштаў пацягне за сабой падзенне попыту на пастаўкі «Газпрома», які летась паставіў амаль траціну ўсяго спажыванага газу ў Еўропе.

Як вядома, цяпер газ у Еўропе таргуецца коштам, вышэйшым за 1000 даляраў за тысячу кубаметраў.

На гэтым тыдні «Газпром» знізіў пастаўкі газу па трубаправодзе Ямал-Еўропа да 8 млн кубаметраў на дзень замест зарэзерваваных 31 млн.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках