24 красавiка 2024, Серада, 8:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы затрымалі грузавы мікрааўтобус, набіты іракцамі, якія прыбылі з Беларусі

20
У Польшчы затрымалі грузавы мікрааўтобус, набіты іракцамі, якія прыбылі з Беларусі

Убачыўшы памежнікаў, мігранты паспрабавалі ўцячы.

Увечары 26 кастрычніка памежнікі спынілі для кантролю грузавы мікрааўтобус у гміне Бельск-Падляскі. За стырном буса знаходзіўся 27-гадовы паляк, у грузавым адсеку - 37 нелегальных мігранта з Ірака (35 мужчын і 2 жанчыны), якія нелегальна прыбылі з Беларусі.

Убачыўшы памежнікаў, мігранты паспрабавалі ўцячы, але ім не ўдалося, бо патруль выклікаў дадатковыя сілы памежнікаў і паліцыі.

Кіроўцу пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі за арганізацыю нелегальнай міграцыі, паведамляе памежная служба Польшчы.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках