20 красавiка 2024, Субота, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што вядома пра «цёмнага коніка» прэзідэнцкай гонкі ў Францыі?

12
Што вядома пра «цёмнага коніка» прэзідэнцкай гонкі ў Францыі?
ЭРЫК ЗЕМУР

Пісьменнік і эсэіст можа стаць галоўным спаборнікам Макрона на выбарах.

Апошнія сацапытанні для газеты Le Monde дэманструюць, што галоўным спаборнікам дзейнага прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона можа стаць невядомы большасці беларусаў Эрык Земур - палітычны каментатар, пісьменнік і эсэіст, якога адносяць да правага спектру, паведамляе «Еўрапейская праўда».

За яго гатовы ў першым туры прагаласаваць 16-16,5% рэспандэнтаў супраць 15-16% за Ле Пэн. А адпаведна, на сёння менавіта Земур мае найлепшыя шанцы апаніраваць Макрону ў другім туры.

Хто ж такі Эрык Земур і што дапамагло яму нечакана дагнаць у рэйтынгах «цяжкавагавіка» Марын Ле Пэн?

Эрыку Земуру 63 гады. Ён нарадзіўся ў горадзе Мантрэі, у дэпартаменце Сена-Сен-Дэні, паўночным прыгарадзе Парыжа, у сям'і мігрантаў з Алжыра габрэйскага паходжання. Менавіта таму ён называе сябе «французам берберскага паходжання».

Ён скончыў Парыжскі інстытут паліталогіі, працаваў у медыях: Quotidien de Paris і Le Figaro, але стаў вядомым у 2000 гадах дзякуючы эфірам на тэлеканале France 2, а ў апошнія два гады вёў эфіры на тэлеканале з правым ухілам CNews.

Нягледзячы на ўласнае паходжанне, Земур з'яўляецца рэзкім крытыкам іміграцыі. Ён заяўляў, што хоча спыніць плынь мігрантаў, асабліва калі гэта людзі з цывілізацыі, якая вельмі адрозніваецца ад французскай.

Увогуле, Земур адзначыўся шэрагам скандальных заяў. Напрыклад, французскія СМІ ён называў «прапагандысцкай машынай, якая ненавідзіць Францыю».

У адным з апошніх публічных выступаў ён крытыкаваў адукацыйную сістэму, сцвярджаючы, што яна «інфільтраваная марксізмам, антырасізмам і ЛГБТ-ідэалогіяй».

Эрык Земур рэзка крытыкуе Брусэль і выказвае кампліменты Лондану што да Brexit, хоць і гаворыць пры гэтым, што не імкнецца да выхаду Францыі з ЕЗ.

Земур уважае НАТА «няздольным супрацьдзейнічаць сучасным пагрозам», называе яго «жандарам Захаду, які ўмешваецца ў справы ўсяго свету» і наогул не бачыць у ім неабходнасці і заяўляе, што Францыі трэба было б выйсці з Альянсу.

Эрык Земур адкрыта сімпатызуе Уладзіміру Пуціну і шчыра захапляецца ім.

У 2018 годзе на пытанне ў эфіры аб тым, якога б ён прывёў у прыклад лідара, які абараняе сваю дзяржаву насуперак усяму, Земур назваў Пуціна.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках