23 красавiка 2024, aўторак, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турысты з РФ масава адмаўляюцца ад адпачынку ў гатэлях акупаванага Крыма

17
Турысты з РФ масава адмаўляюцца ад адпачынку ў гатэлях акупаванага Крыма

Замест гэтага расейцы выбіраюць адпачынак за мяжой.

Расейскія турысты пачалі адмаўляцца ад адпачынку ў гатэлях акупаванага Крыма пасля таго, як «улады» рэгіёна дазволілі гатэлям засяляць кліентаў толькі з адмоўным ПЛР-тэстам ці QR-кодам. Са слоў экспэртаў, людзі замест гатэля выбіраюць засяленне ў прыватным сектары або адпачынак за мяжой, піша sprotyv.info са спасылкай на расейскія СМІ.

Інфармацыю аб адмовах пацвердзілі работнікі гатэляў з розных гарадоў, у тым ліку гендырэктарка найбуйнейшага курортнага комплексу Феадосіі «Пунсовыя ветразі» Ганна Неразіна.

«Пасля ўкаранення QR-кодаў ужо можна зрабіць наступны прагноз. На рэзерваванне гатэляў паўплывае ў аб'ёме 15-20%, усё ж людзі, якія падарожнічаюць, да гэтай пастановы былі ўжо гатовыя, раней такія захады ўжо ўводзіў Краснадарскі край, напрыклад», - адзначыла яна.

З яе прагнозу, найбольшыя выдаткі мецьмуць установы, якія залежаць ад плыні гасцей з горада, - рэстарацыі, спа-цэнтры, спартзалы, крамы сувеніраў, канцэртныя касы.

«Па тэндэнцыях і рэакцыях гасцей ужо можна смела рабіць здагадку аб падзенні даходаў на 50-80%. Аднаўленне аб'ёму даходаў, на мой погляд, зойме мінімум тры месяцы», - удакладніла Неразіна.

Гендырэктар ялцінскага комплексу Mriya Resort&SPA Самвел Саруханян паведаміў, што пасля ўвядзення абавязковых QR-кодаў нагрузка кол-цэнтр вырасла на 150%, а загрузка гатэля знізілася таксама на 15-20%.

Прагназуецца, што сярэдняя загрузка афіцыйных сродкаў размяшчэння на лістападаўскіх святах складзе 25-30 адсоткаў.

Паводле інфармацыі так званага Міністэрства курортаў і турызму Крыма, цяпер сярэдняя загрузка санаторыяў складае 69%, гатэляў 5 зорак, якіх менш за ўсё, - 80%, 4 зорак - 68%, 3 зорак - 62%.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках