28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі карысную ўласцівасць холаду

3
Навукоўцы назвалі карысную ўласцівасць холаду

Цікавае даследаванне спецыялістаў са Швайцарыі.

Швайцарскія навукоўцы давялі, што холад здольны аблегчыць працяканне рассеянага склерозу. Адпаведны артыкул быў апублікаваны ў часопісе Cell Metabolism.

Адзначаецца, што шкодная актыўнасць імуннай сістэмы, якая ўплывае на развіццё рассеянага склерозу, аслабляецца ў халодных умовах.

«У неспрыяльным асяроддзі ахоўныя механізмы нашага арганізма марнуюць шмат энэргіі. Пры актывізацыі некалькіх механізмаў яны могуць быць абмежаваныя ўзаемным уплывам», - удакладніў вядучы аўтар працы, прафесар Жэнеўскага ўніверсітэта Мірка Трайкоўскі.

Такім чынам, з дапамогай холаду памяншаецца імунны адказ, а гэта, у сваю чаргу, палягчае плынь хваробы. Гіпотэзу пацвердзіў дослед, які быў пастаўлены на мышах, хворых на аналаг рассеянага склерозу. Навукоўцы паступова паніжалі тэмпературу ў клетках да дзясяці градусаў Цэльсія.

Адзін з даследнікаў, прафесар Жэнеўскага ўніверсітэта Доран Мерклер, распавёў, што праз некалькі дзён пасля пачатку выпрабавання хвароба ў мышэй стала працякаць лягчэй.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках