19 красавiка 2024, Пятніца, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэлакацыя закранула больш за палову беларускіх IT-кампаній

3
Рэлакацыя закранула больш за палову беларускіх IT-кампаній
фота: pexels.com

З’явіліся вынікі апытання.

Беларускія IT-кампаніі за мінулы год у асноўным палепшылі сваё фінансавае становішча і ўзнялі заробкі работнікам, аднак усё больш з іх сутыкаюцца з праблемамі пры атрыманні выплат з-за мяжы, адчуваюць адток кваліфікаваных кадраў, адкрываюць замежныя прадстаўніцтвы і рэлакуюць супрацоўнікаў. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, якое правяло ў кастрычніку Belarus IT Companies Club (BICC) сярод уласнікаў і дырэктараў IT-кампаній Беларусі.

Мэтай апытання было прааналізаваць сітуацыю ў IT і параўнаць існую абстаноўку з той, што была год і паўгода таму. Удзел у апытанні ўзялі прадстаўнікі 120 арганізацый. У асноўным гэта кампаніі, старэйшыя за тры гады, 36% працуюць у галіне больш за 10 гадоў. 87 адсоткаў апытаных кампаній з'яўляюцца рэзідэнтамі ПВТ, 70 адсоткаў маюць штат да 100 чалавек.

Расце колькасць кампаній, якія маюць або збіраюцца адкрыць прадстаўніцтвы за мяжой. У кастрычніку 2020 года 45% мелі яго і 19% планавалі адкрыццё, а цяпер гэта адпаведна 56% і 28%. Толькі 16% не маюць прадстаўніцтва і не маюць намер яго адкрываць - гэта на 4% менш, чым паўгода таму.

59 адсоткаў кампаній адзначаюць наяўнасць тых ці іншых праблем з кліентамі праз існую сітуацыю ў Беларусі (у красавіку паказчык быў 42 адсоткі). А 44% адзначылі, што ў іх ёсць складанасці з прыёмам аплат з-за мяжы (у ліпені, калі BICC праводзіў спрошчанае апытанне, такіх было менш - 30%, яны адзначалі складанасці ў асноўным з выплатамі з Еўропы).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках