19 красавiка 2024, Пятніца, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінал узурпатара

3
Фінал узурпатара
Фота: ТАСС

Снежань мы можам пачаць у новай краіне.

Давайце зноў аб'ядноўвацца для нашай агульнай мэты. Давайце разам прывядзем ужо нашу краіну да перамогі. Палітычны труп з Драздоў ужо даўно чакае таго, каб яго вынеслі на могілкі гісторыі.

Кожны павінен зразумець, што ад яго залежыць шматлікае. Тысячы людзей могуць натхніцца адзін адным. Самы найлепшы спосаб дапамагчы сабе - гэта пачаць дапамагаць іншым. Таму адкладаем на потым усе свае праблемы і аб'ядноўваемся для агульнай мэты, якая апрыёры прывядзе да перамогі. Хатні страйк - фінал узурпатара.

Прасоўванне да поспеху патрабуе часу. А яшчэ дысцыпліны. Нельга перад фінішам тармазіць. Мэта дасягальная і гэта абавязкова здарыцца. Нашы маршы паўторацца яшчэ з большай сілай. Галоўнае не забывацца, што мы беларусы. Не забывайце, што мы змагаемся за нашу свабоду і свабоду нашых дзяцей і ўнукаў.

Трэба проста 1 лістапада застацца дома і ёсць вялікая імавернасць, што снежань пачнецца ў новай краіне. Важная салідарнасць і падтрымка адзін аднаго. Засталіся лічаныя дні. Дапаможам краіне выйсці з крызісу, які даняў усіх беларусаў.

Страйку быць!

Telegram-канал «Баста!»

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках