29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Канфлікт Лукашэнкі з Пуціным можа прывесці да эканамічнага ціску

2
Палітолаг: Канфлікт Лукашэнкі з Пуціным можа прывесці да эканамічнага ціску
АРСЕНІЙ СІВІЦКІ

Крэмль можа сінхранізаваць свае дзеянні з заходнімі эканамічнымі санкцыямі.

Палітолаг Арсеній Сівіцкі мяркуе, што паміж Пуціным і Лукашэнкам будзе «іскрыць» і далей. Такую думку ён выказаў у інтэрв'ю «Еўрарадыё».

«Мне здаецца, што перамовы наконт новага «газу» не будуць такімі простымі, як яны здаваліся некалькі месяцаў таму, калі Пуцін нібыта паабяцаў захаваць кошт газу гэтага года. Справа ў тым, што «Газпром» цяпер пераглядае формулы сваіх доўгатэрміновых кантрактаў. І гэта прыводзіць да таго, што кошт расейскга газу павялічваецца ў некалькі разоў, таму, хутчэй за ўсё, нас чакае тая самая гісторыя, гэта значыць, Расея будзе павялічваць ціск, выкарыстоўваючы эканамічныя інструменты.

Фармальнай прычынай гэтага з'яўляецца тое, што бакі не змогуць падпісаць так званыя саюзныя праграмы. Мне падаецца, што Масква ў гэтым таксама не вельмі зацікаўленая, ёй патрэбная гэтая фармальная нагода, каб пачаць новы раунд ціску на афіцыйны Менск. І ўжо вядома, што гэты пакет дакументаў не будзе падпісаны да канца гэтага года», - сцвярджае Сівіцкі.

«Расея можа сінхранізаваць свой эканамічны ціск з заходнімі санкцыямі»

З яго слоў, з наступнага года Расея можа сінхранізаваць свой эканамічны націск з заходнімі эканамічнымі санкцыямі. Гэта можа быць звязанае з тым, што Крэмль будзе скарачаць супрацоўніцтва з беларускімі партнёрамі праз пагрозу другасных санкцый з боку ЗША: «Гэты працэс мы ўжо назіраем цяпер: некаторыя расейскія кампаніі скарачаюць пастаўкі нафты для беларускіх НПЗ».

Расея чакае ўзмацнення санкцыйнага ціску з боку Захаду.

Што за сцэнар Крамля? Паводле інфармацыі Сівіцкага, Расея цяпер вядзе перамовы з Захадам аб «беларускім пытанні», але пакуль беспаспяхова.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках