16 красавiка 2024, aўторак, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай увёў абмежаванні на будаўніцтва хмарачосаў

9
Кітай увёў абмежаванні на будаўніцтва хмарачосаў

Забараняецца будаваць будынкі вышынёй большай за 250 м у местах з насельніцтвам меншым за тры млн чалавек.

У Кітаі ўведзеныя абмежаванні на будаўніцтва новых хмарачосаў. Аб гэтым паведаміла агенцтва Сіньхуа са спасылкай на Міністэрства жылля, гарадскога і сельскага будаўніцтва і Міністэрства надзвычайных сітуацый КНР.

Адзначаецца, што забараняецца будаваць новыя будынкі вышынёй большай за 250 м у местах з насельніцтвам меншым за тры млн чалавек, а будаўніцтва гмахаў вышэйшых за 150 м мае строга кантралявацца мясцовымі ўладамі.

У гарадах з насельніцтвам большым за тры млн чалавек забаронена ставіць будынкі вышэйшыя за 500 м, будаўніцтва гмахаў вышэйшых за 250 м таксама будзе пад кантролем улад.

Акрамя таго, забаронена будаўніцтва хмарачосаў у гістарычных кварталах, побач з аб'ектамі культурнай спадчыны і ў абшарах з інтэнсіўным рухам.

Раней паведамлялася, што Кітай забараніў будаваць хмарачосы звыш 500 мэтраў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках