24 красавiка 2024, Серада, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Латушка: Мы безумоўна падтрымліваем ідэю заставацца дома

17
Павел Латушка: Мы безумоўна падтрымліваем ідэю заставацца дома
ПАВЕЛ ЛАТУШКА

Страйк – магутная прылада ціску на рэжым.

Заява лідэра НАК Паўла Латушкі ў адказ на a target="_blank" href=https://charter97.org/ru/news/2021/10/25/441805>абвяшчэнне страйку Беларускім аб'яднаннем рабочых:

- Падрыхтоўка страйку - важны элемент раней агучаных НАК стратэгічных прапаноў. І мы падтрымліваем страйк, але менавіта падрыхтаваны – як магутную прыладу ціску на рэжым і перамогі над ім.

Таксама мы безумоўна падтрымліваем ідэю заставацца дома - насамперш як спосаб абараніць сваё здароўе і жыццё.

У цяперашняй эпідэмічнай сітуацыі важна, каб такая матывацыя знайшла водгук у беларусаў, стаўшы адной з сур'ёзных перадумоў для ператварэння самаізаляцыі ў страйк.

Адначасова мы далей патрабуем у рэжыму:

– увесці ў краіне лакдаўн і скасаваць усе масавыя акцыі, як гэта рабілі ўсе цывілізаваныя краіны, а таксама Расея;

- паказаць рэальную статыстыку захворвання на COVID-19 і смяротнасці ад віруса;

- адкрыць межы для беларусаў, каб яны атрымалі доступ да еўрапейскіх вакцын;

- адкрыць доступ у Беларусь для гуманітарных місій.

Таксама лідэры дэмакратычных сіл Беларусі даслалі ліст кіраўніцтву ЕЗ, краінам Еўразвязу і кіраўніцтву COVAX з заклікам пільна дапамагчы Беларусі ў памеры мінімум мільёна доз вакцын.

І мы будзем патрабаваць у рэжыму прыняць гэтую дапамогу.

Са свайго боку, мы далей працуем у вонкавым і ўнутраным ціску на рэжым - з мэтай яго аслаблення і максімізацыі эфекту ад будучага страйку, - заявіў Латушка.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках