25 красавiка 2024, Чацвер, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нарвэгія ўзмоцніць канкурэнцыю з «Газпромам» у Еўропе

1
Нарвэгія ўзмоцніць канкурэнцыю з «Газпромам» у Еўропе

Энергетычны гігант мерыцца павялічыць пастаўкі газу на еўрапейскі рынак у варунках высокіх цэн.

Вялікі канкурэнт Газпрома - нарвэжская кампанія Equinor - дапаможа Еўропе ў варунках дэфіцыту паліва, павялічыўшы пастаўкі газу на еўрапейскі рынак. Пра гэта ў сераду, 27 кастрычніка, паведамляе Bloomberg.

Так, генеральны дырэктар Equinor Андэрс Апэдал заявіў, што нарвэжскі энэргетычны гігант наважыў спыніць запампоўванне газу ў радовішча Gina Krog на шэльфе Паўночнага мора, які выкарыстоўваўся для павелічэння здабычы нафты метадам газліфта. Такі спосаб мае на ўвазе запампоўванне сціснутага газу ў свідравіны, што падвышае ціск у нафтавым пласце.

Замест гэтага вызвалены аб'ём кампанія накіруе на экспарт.

"Кампанія можа стаць надзейным прадаўцом газу на еўрапейскім і брытанскім рынках пры такой высокай цане", – адзначыў кіраўнік кампаніі.

Паводле ягоных слоў газ, які вызваліўся, мае забяспечыць дадатковы аб'ём восем мільёнаў кубамэтраў за дзень. Гэта параўнальна невялікі дадатак да агульнага аб'ёму паставак Нарвэгіі, які перавышае 320 мільёнаў кубамэтраў на дзень. Аднак гэтай зімой "у Еўропе будуць улічваць кожную малекулу паліва", адзначаюць прадстаўнікі Equinor.

Кампанія таксама нарошчвае здабычу на іншых газавых дзялянках, у тым ліку на гіганцкім шэльфавым радовішчы Troll.

Са слоў генеральнага дырэктара Equinor, цана газу і нафты застанецца гэтай зімой высокай, калі надвор'е будзе ў межах кліматычнай нормы. Ён адзначыў, што ўвод у дзеянне расейскага газаправода "Паўночны струмень-2", які ўважаюць за найважнейшы спосабам для Еўропы павялічыць пастаўкі газу, па-ранейшаму з'яўляецца адной з няпэўнасцяў для рынку. Цяпер запасы газу ў Еўропе знаходзяцца на самым нізкім узроўні за апошнія дзесяць гадоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках