24 красавiка 2024, Серада, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы будуць плаціць падатак з кожнай кватэры: новыя драбніцы

53
Беларусы будуць плаціць падатак з кожнай кватэры: новыя драбніцы

Улады далі дзіўнае тлумачэнне новаму падатку.

З 2022 падаткам на нерухомасць можа абкладацца нават адзіная кватэра ва ўласнасці. Гэта прадугледжана запланаванымі зменамі ў Падатковы кодэкс, якія могуць закрануць мноства беларусаў. Першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко расказаў, чаму ўладальнікам кватэр могуць скасаваць падатковую льготу на нерухомасць, піша onliner.by.

Як высветлілася, ільготу касуюць для справядлівасці:

- Гэта звязана з патрэбай устанавіць роўныя ўмовы падаткаабкладання маёмасці фізічных асоб. Цяпер у нас фізічныя асобы - уладальнікі індывідуальнага жылля з'яўляюцца платнікамі падатку на нерухомасць, а ўладальнікі кватэр у шматкватэрных жылых дамах яго не плацяць. Гэтая падатковая льгота прыйшла яшчэ з тых часоў, калі быў дзяржаўны жылы фонд. Цяпер ён ужо ў прыватнай уласнасці, збольшага прыватызаваны, але, тым не менш, патрабуе бюджэтных выдаткаў у абслугоўванні. Так, за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў мяняюцца ліфты ў жылым сэктары, робяцца захады для ўпарадкавання прыдамовых тэрыторый. Таму ў мэтах выраўноўвання падатковага нацмску паміж грамадзянамі і павышэння рэсурсавай базы мясцовых бюджэтаў прапануецца гэтую льготу скасаваць, - сказаў Дзмітрый Кійко.

Для каго захоўваецца льгота

Ільгота захоўваецца для асоб, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага веку (або маюць права на пенсію з прычыны старасці са зніжэннем агульнаўстаноўленага пенсійнага веку), прызнаных недзеяздольнымі, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, а таксама інвалідаў І і ІІ групы, непаўналетніх дзяцей, чальцоў шматдзетных сем'яў, вайскоўцаў , удзельнікаў вайны ды іншых асоб, якія маюць права на льготнае падаткаабкладанне ў адпаведнасці з законам "Аб ветэранах". Гэты спіс, паводле слоў намесніка міністра, можа быць павялічаны.

Колькі будзем плаціць?

Сума падатку на нерухомасць што да жылых памяшканняў вызначаецца на падставе разліковай вартасці 1 кв.м тыповага капітальнай пабудовы (будынка, збудавання) на 1 студзеня, агульнай плошчы жылога памяшкання і стаўкі падатку 0,1%.

- Калі ўзяць Менск, то на стандартную двухпакаёвую кватэры кошт пытання штогод складае блізу 48 рублёў, у раённых цэнтрах - 27 рублёў. Але ўсё будзе адбывацца паэтапна, каб рэалізаваць комплекс захадаў для ўдасканалення адміністравання спагнання гэтай платы. Налета, калі гэтыя захады будзе зробленыя, трэба будзе ўнесці авансавую плату 50%, а ўжо ў 2023 годзе даплаціць астатнюю суму, - растлумачыў Дзмітрый Кійко.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках