19 красавiка 2024, Пятніца, 21:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску настаўнікі масава хварэюць і паміраюць ад COVID-19

14
У Менску настаўнікі масава хварэюць і паміраюць ад COVID-19
ФОТА: WEB.ARCHIVE.ORG

Дзецям і дарослым пара застацца дома.

Чытачы тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу» паведамляюць, што перад вакацыямі ў некаторых менскіх школах чаўпецца праўдзівае бязладдзе: настаўнікі спрэс хварэюць на каранавірус, а дзе-нідзе нават гінуць. Але бяздушная сістэма замест выратавання жыцця дэманстрацыйна касуе маскавыы рэжым.

«У СШ 182 Менска памерла ад ковіду настаўніца фізікі Марына Дубініна, ляжала ў рэанімацыі, у суботу прайшло пахаванне, а ў школе – “суботнік”. У тэлеграм-канале школы цішыня, нават няма ніякіх спачуванняў…».

«Праблема ў адной з гімназій Савецкага раёна. На ўсю навучальную ўстанову пасля звальненняў і непадаўжэнняў, засталіся два настаўнікі на малодшыя класы, два на групу падоўжанага дня. Цяпер настаўнікі захварэлі на ковід, прычым і ў малодшых класаў, і ў групы падоўжанага дня. Рабіць няма чаго. Або заставацца дома, або з дзецьмі будзе сядзець вартаўнік/прыбіральшчыца, або настаўнік з якіх-небудзь старэйшых класаў».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках