У Глыбоцкім раёне зубр прыбіўся да статка кароў
23- 28.10.2021, 10:08
- 10,154
Відэафакт.
Да статка кароў аграрнага прадпрыемства "Залатая падкова" далучыўся зубр, піша "Веснік Глыбоччыны". Кароў ён не крыўдзіць, але да людзей ставіцца нэрвова.
Зубр не дазваляе сябе доўга здымаць на фота і відэа, але есць хлеб з рук.
Нагадаем, гэта не адзіны выпадак у Беларусі, калі зубр прыбіваецца да каровінага статка. У 2016 годзе малады зубр, якому блізу пяць гадоў, налюбаваў угоддзі ААТ "Любань" у вёсцы Лелікаве і далучыўся да статка кароў.