29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як адрозніць каранавірус ад ВРВІ: вядомы лекар назваў дакладны сімптом

6
Як адрозніць каранавірус ад ВРВІ: вядомы лекар назваў дакладны сімптом
ЯЎГЕН КАМАРОВСКІ

Названыя таксама ўмовы, пры якіх арганізм хутка дасць рады вірусу.

Апошні час, калі людзі хварэюць, яны ўсё часцей сумняваюцца, што яны маюць: каранавірус або грып. Ці існуюць нейкія пэўныя сімптомы для кожнага захворвання?

Растлумачыць гэтую тэму ўзяўся знакаміты тэледоктар Яўген Камароўскі, піша healthinfo.ua. Што трэба адразу рабіць, калі вы адчулі немач, пра гэта лекар-педыятр паразважаў у праграме "Ранок з Україною" на канале "Украіна". Галоўнае, што вы маеце ведаць - сімптомы вельмі падобныя, асабліва ў першыя дні захворвання. Але няма ніводнага сімптому, які можа быць толькі пры грыпе і не з'явіцца пры каранавірусе. Напрыклад, ужо вядома, што пры каранавіруснай інфекцыі вельмі часта адбываецца страта нюху і смакавых адчуванняў. Але ўсё гэта магчыма і пры грыпе. Калі ў вас раптам знік нюх, тое гэта не кажа са 100% імавернасцю аб тым, што Вы маеце менавіта каранавірусную інфекцыя.

Такім чынам, як усё-ткі зразумець, што гэта - каранавірус або грып?

"Пры каранавірусе прынцыпова характэрна тое, што на другім тыдні праходжання хваробы ў вас магчымае імклівае пагаршэнне стану", – кажа Яўген Камароўскі.

Са слоў кандыдата медыцынскіх навук, і тое, і другое - вірусная інфекцыя. Пры яе наяўнасці стандартныя дзеянні абсалютна аднолькавыя і не залежаць ад таго, гэта грып альбо каранавірус.

“Але мы зазвычай не маем эфектыўных супрацьвірусных прэпаратаў, – заявіў Яўген Камароўскі. – Таму мы мусім стварыць пэўныя ўмовы, каб арганізм максімальна хутка даў рады вірусу”.

Таму калі ў Вас з'явіліся млосць і катар, баліць горла, павысілася тэмпература, то доктар Камароўскі раіць цёпла адзецца і піць шмат вадкасці. У такім стане варта знаходзіцца ў памяшканні з чыстым і прахалодным паветрам. Пры гэтым выконваць або не пасцельны рэжым - гэта Ваш асабовы выбар. Але калі ўсё ж Вы маеце вельмі высокую тэмпературу, тады не марудзьце і прыміце гарачкапаніжальны сродак. І ў кожным выпадку паінфармуйце аб сваім стане Вашага сямейнага лекара.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках