27 студзеня 2022, Чацвер, 20:21
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейскія кампаніі адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з БМЗ

2
Еўрапейскія кампаніі адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з БМЗ

Што адбываецца з заводам і яго літоўскай «дачкой»?

Беларускі металургічны завод не патрапіў пад санкцыі ЕЗ і ЗША, пры гэтым некаторыя еўрапейскія кампаніі адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з гэтым прадпрыемствам, піша літоўскае выданне lrt.lt. (пераклад - „Зеркало”). Як паведамляецца, БМЗ актыўна пастаўляе прадукцыю на еўрапейскі рынак, у тым ліку праз сваю літоўскую "дачку", якую стварылі ў 2008 годзе, пры гэтым Літва прытуліла больш за 30 былых работнікаў гэтага завода, якія асцерагаюцца пераследу, сабралі некалькі цікавых фактаў, звязаных з БМЗ.

Пра літоўскую “дачку” БМЗ

Беларускі металургічны завод прасоўвае сваю прадукцыю на рынках краін Балтыі праз Гандлёвы дом "БМЗ-Балтыя", які стварылі ў 2008 годзе. Офіс размешчаны ў Шаўлях. Беларусы з'яўляюцца ўладальнікамі 55 адсоткаў дзелі ў гэтым супольным прадпрыемстве.

Са звестак lrt.lt, адным з заснавальнікаў “БМЗ-Балтыя” быў Андрус Шэджус, былы сябра літоўскага Сэйма, бізнэсовец з Шаўляў. "Магчыма, гэта была адна з самых вялікіх памылак у маім жыцці", — сказаў Андрус Шэджус літоўскаму выданню. Як паведамляецца, ён прадаў сваю дзель у гэтым бізнэсе.

Як сказана на сайце арганізацыі, кампанія з'яўляецца афіцыйным прадстаўніком ААТ “БМЗ - кіроўная кампанія холдынгу “Беларуская металургічная кампанія”. Яна пастаўляе металапрадукцыю ў Літву, Эстонію, Латвію, Вялікабрытанію, Ірландыю, Нарвэгію, Швэцыю, Фінляндыю, Ісландыю, Данію і Нямеччыну. Гандлёвы дом рэалізуе оптам будаўнічую арматуру, дрот, бясшвовыя трубы і іншую прадукцыю беларускага холдынга. Асноўная дзейнасць "БМЗ-Балтыя" - аптовы гандаль будаўнічай арматурай, дротам, бясшвовымі трубамі і іншымі відамі прадукцыі.

Зараз у літоўскай "дачкі", паводле інфармацыі Содры (аналаг нашага ФСАН), працуе 12 чалавек. Сярэдні заробак у верасні склаў 3384 еўраў. Статутны фонд прадпрыемства - амаль 13,2 мільёна еўраў.

Пра пастаўкі на еўрапейскі рынак

“У "БМЗ-Балтыя" працуе ўсяго 12 супрацоўнікаў і няма вытворчасці, але аб'ём продажаў складае некалькі сотняў мільёнаў еўраў на год. Не толькі еўрапейскія, але і афрыканскія краіны пастаўляюць беларускі метал праз Літву”, - піша lrt.lt.

Раней не БМЗ паведамлялі, што больш за палову паставак прыпадае на еўрапейскі рынак.

На БМЗ раней у траўні паведамлялі, што Літва ўваходзіць і займае другое месца ў імпарце прадукцыі прадпрыемства. Больш за гэтую краіну купляла толькі Расея. У топ-5 таксама былі Ізраіль, Нямеччына, Польшча.

Нагадаем, у пачатку 2021 года ўлады надалі дзяржпадтрымку БМЗ, які мае праблемы праз высокую пазыковую нагрузку. У 2020 годзе БМЗ выйшаў са страт у сціплы плюс - чысты прыбытак у мінулым годзе склаў 36 тысяч рублёў пасля стратнага 2019 года, па выніках якога быў мінус 159 млн рублёў. Даход прадпрыемства скараціўся на 7,2% да 2,7 млрд. рублёў.

Доўгатэрміновыя завінавачанасці склалі 1,2 млрд. рублёў. Пры гэтым доўгатэрміновыя крэдыты і пазыкі зменшыліся да 958 млн, замест 1,02 млрд у 2019-м. Кароткатэрміновыя пазыкі склалі 3,9 млрд. рублёў. Доўгатэрміновая дэбіторская запазычанасць павялічылася і дасягнула 25,6 млн рублёў.

Пра звольненых працоўных, якія з'ехалі ў Літву

У Літве зараз пражывае больш за 35 былых супрацоўнікаў БМЗ, якія з'ехалі з краіны праз пагрозу пераследу, паведамляе lrt.lt. Пра гэта распавёў Вадзім Лапцік, які раней меў намер стаць старшынём пяршоўкі Беларускага незалежнага прафзвязу на БМЗ, але на прадпрыемстве не далі стварыць «пяршоўку».

Пра адмову некаторых кампаній ад супрацоўніцтва з БМЗ

"Беларускі холдынг ухіляўся ад санкцый ЗША і ЕЗ, хаця пераследваў рабочых, якія далучыліся да масавых страйкаў у сувязі з абраннем Лукашэнкі", — піша lrt.lt. Аднак улетку гэтага года частка бізнэсу адмовілася ад супрацоўніцтва з прадпрыемствам, адзначае літоўскае выданне. «Swedish Scandia Steel спыніла службовыя стасункі з металургічным заводам. Раней у траўні партнёр металургічнага завода, кампанія Michelin France, выступіла з заявай, у якой асуджала парушэнні правоў чалавека на заводзе і збіралася апытаць звольненых працоўных БМЗ”, - адзначае літоўскае выданне.

Нагадаем, у траўні на БМЗ збіралі подпісы пад адкрытым лістом за недапушчэнне заходніх санкцый у дачыненні да прадпрыемства.

Раней кіраўніцтва глабальнага прафсаюза IndustriALL, які прадстаўляе інтарэсы 50 мільёнаў працоўных, занятых у горназдабыўной, энэргетычнай і перапрацоўчай галінах, звярнулася да генеральнага дырэктара БМЗ з заклікам не парушаць правы працоўных і “аднавіць усіх несправядліва звольненых працаўнікоў, спыніць прыгнёт і пераслед чальцоў незалежнага прафзвязу (БНП) на БМЗ”.

У пачатку лютага адзін з найбуйнейшых сусветных вытворцаў шын Michelin ужо звяртаўся да кіраўніцтва БМЗ наконт парушэння правоў работнікаў.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».