17 красавiка 2024, Серада, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым паўтарае каранавірусны эксперымент

4
Рэжым паўтарае каранавірусны эксперымент
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: ТАСС

Эпідэміялагічны крызіс можа стаць для ўладаў самым цяжкім.

Тэлеграм-канал «Лісты да дачкі» піша аб паўтарэнні каранавіруснага эксперыменту з боку рэжыму:

- Учора фонд медыцынскай салідарнасці апублікаваў даклад аб становішчы спраў з Covid. І, згодна з гэтым дакладам, толькі ў Менску штодзень рэгіструецца ўдвая больш выпадкаў захворванняў, чым Міністэрства аховы здароўя дае па ўсёй краіне.

А штодзённая смяротнасць вышэйшая сама меней у дзесяць разоў. І, горш за ўсё, дэфіцыт медыцынскага персаналу вырас да 10 000 чалавек з 3 000 паўтара гады таму.

Мы з табой сапраўды ўсё гэта так прыкладна сабе і ўяўлялі. Таму даклад падрыхтавалі не для нас, а для Еўразвяза. Каб суправадзіць зварот Ціханоўскай, Латушкі і іншых экстрэмістаў аб выдзяленні Беларусі заходніх вакцын.

І мне здаецца, гэта, насамрэч, вельмі важны зварот. Калі ЕЗ ухваліць выдзяленне вакцыны, беларускія ўлады, якія адмовіліся ад падарунка ў максімальна абразлівай форме, апынуцца ў вельмі нязручным становішчы.

Занадта ашаламляльны атрымаецца кантраст. З аднаго боку экстрэмісты, якія клапоцяцца аб усеагульным здароўі. А з іншага беларускія ўлады, якіх клапоціць уласны непахісны імідж ва ўласных жа вачах.

Ты, канешне, скажаш, што беларускія ўлады даўно ўжо не хвалюе іх рэпутацыя ў вачах падведамнага насельніцтва. Што клопат аб рэпутацыі - для слабакоў, абцяжараных састарэлымі маральнымі прынцыпамі і правіламі прыстойнасці.

А я табе скажу, што эпідэміялагічная тэма ў шмат разоў больш адчувальная, чым усякая іншая. Таму што тут гаворка ідзе не пра адцягненыя паняцці накшталт сумленных выбараў, справядлівасці ці разумнага сэнсу.

А аб тым, што дзяржава ў нахабнай форме ігнаруе сваю галоўную функцыю - гарантаванне бяспекі грамадзян. І, што характэрна, небяспека ж пагражае ўсім аднолькава, незалежна ад іх унутраных палітычных перакананняў.

Вось гэты эпідэміялагічны крызіс, патэнцыйна, можа стаць самым цяжкім для беларускіх уладаў крызісам сёлета. Горш, чым мігранты ці пасадка самалёта.

Нават без уліку ягоных маральна-палітычных наступстваў. Проста, калі сістэма аховы здароўя не вытрымае і зламаецца, то гэта можа стаць пачаткам ланцуговай рэакцыі. Бо за ёю не вытрымае эканоміка, а потым і ўся стабільнасць.

І, трэба сказаць, што беларускія ўлады шмат робяць для таго, каб цяжкасцяў у сістэмы аховы здароўя было больш, а магчымасцяў з імі спраўляцца - менш.

Увесну мінулага года сёй-той раіў лячыць нябачныя вірусы гарэлкай і трактарам. А праз чатыры месяцы здарылася прэзідэнцкая кампанія, падчас якой узровень грамадска-палітычнай актыўнасці ў краіне крыху вырас. І беларускія ўлады самі называлі Covid галоўнай прычынай сваіх непрыемнасцяў. Разам з лялькаводамі, інтрыгамі заходніх спецслужбаў і планам Далеса.

Цяпер улады ўводзяць антымасачны рэжым і адмаўляюць падведамнаму насельніцтву ў доступе да заходніх вакцынаў. А пры гэтым акурат праз чатыры месяцы яны збіраюцца праводзіць для сябе нейкі рэферэндум.

Гэта значыць, можна сказаць, паўтараюць леташні эксперымент. Эксперыменты заўсёды трэба паўтараць, каб пацвердзiць атрыманыя вынiкi.

Я не бачу ніякіх прычын для таго, каб іх эксперымент на гэты раз выявіўся няўдалым. З аднаго боку сітуацыя з эпідэміяй горшая, чым была летась, а з другога - дадатковыя стымулюючыя фактары ў выглядзе заходніх лялькаводаў, нікуды не дзеліся. Нават наадварот.

Дзякуючы намаганням беларускай дыпламатыі, раздражнёных лялькаводаў з кожным днём становіцца ўсё больш.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках