20 красавiка 2024, Субота, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыетолаг назвала карысныя для сну прадукты

4
Дыетолаг назвала карысныя для сну прадукты

Яны дапамагаюць супакоіцца.

Некаторыя прадукты даюць не толькі прыемныя смакавыя адчуванні, але і выдатна ўплываюць на функцыі арганізма, у тым ліку на нервовую сістэму, што дазваляе чалавеку спакойна пагрузіцца ў сон. Пра гэта расказала дыетолаг Алена Саламаціна.

Да такіх прадуктаў яна аднесла чарэшні і вішні. Са слоў дыетолага, гэтыя ягады змяшчаюць мелатанін, які прынята называць «гармонам сну». Саламаціна дадала, што такая карысная ўласцівасць у гэтых прадуктаў не знікае пры замарозцы і пры іх ужыванні ў якасці соку.

Другімі ў спісе карысных для сну прадуктаў сталі малако і кісламалочныя прадукты. Дыетолаг заявіла, што яны змяшчаюць трыптафан - рэчыва, якое называюць папярэднікам мелатаніна. Саламаціна рэкамендавала перад сном выпіць шклянку малака проста ў ложку. А для тых, хто не любіць малако, трэба перайсці на ражанку ці кефір, якія таксама змяшчаюць трыптафан, указала спецыялістка.

Акрамя таго, гэтае рэчыва змяшчае і індычка з бурым рысам, аднак іх нельга ўжываць проста перад сном. Мяса індычкі Саламаціна назвала «цяжкаватым» для такога позняга прыёму ежы.

Магній, які спрыяе выпрацоўцы мелатаніна, змяшчаюць семечкі, арэхі, грэчка і зялёная гародніна. Пры гэтым дыетолаг перасцерагла ад частага ўжывання гэтых прадуктаў у вялікай колькасці, бо яны вельмі каларыйныя.

Расслабіцца і супакоіцца перад сном, са слоў Саламацінай, дапамагаюць цыкорый, мята, рамонак і фінікі. Спецыялістка рэкамендуе выкарыстоўваць іх увечары, паведамляе kp.ru ў чацвер, 28 кастрычніка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках