25 красавiка 2024, Чацвер, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папе Рымскаму зрабілі трэцюю прышчэпку супраць COVID-19

Папе Рымскаму зрабілі трэцюю прышчэпку супраць COVID-19
ПАТА РЫМСКІ ФРАНЦЫСК
ФОТА: REUTERS

Першыя дзве дозы вакцыны пантыфік атрымаў у студзені і лютым.

Папа Рымскі Францішак быў вакцынаваны ў Ватыкане трэцяй дозай вакцыны Pfizer/Biontech супраць каранавіруса. Пра гэта 27 кастрычніка паведамляе Fatto Quotidiano.

Упраўленне аховы здароўя і гігіены Ватыкана пачало вакцынаваць трэцяй дозай прэпарата супраць COVID-19, аддаючы пры гэтым прыярытэт жыхарам горада-дзяржавы старэйшым за 60 гадоў і людзям з груп рызыкі, паведаміў прэс-сакратар пантыфіка Матэа Бруні.

Першыя дзве дозы вакцыны 84-гадовы Францішак атрымаў 13 студзеня і 3 лютага 2021 года разам з салдатамі швейцарскай гвардыі. Іх лічаць больш уразлівымі да каранавіруса, бо яны адказваюць за кантроль уваходаў у Ватыкан.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках