19 красавiка 2024, Пятніца, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На польска-беларускай мяжы адбыўся выбух

10
На польска-беларускай мяжы адбыўся выбух

Адзін чалавек быў паранены.

На памежным пераходзе ў Кузніцы на мяжы з Беларуссю адбыўся выбух у каналізацыі будынка тэхагляду, паведамляе партал Remiza.pl.

Аўтамабіль усярэдзіне загарэўся. Адзін чалавек быў паранены.

Як паведаміў парталу Onet прадстаўнік Дзяржаўнай супрацьпажарнай службы Сакольскага павета, на пераходзе ў Кузніцы адбывалася тушэнне пажару. Падрабязнасці ён не агучыў.

«Цяпер дзейнічае надзвычайнае становішча, таму каментаваць гэту сітуацыю можа толькі памежная служба», - сказаў ён.

Самі памежнікі яе каментуюць вельмі стрымана. Прэс-сакратарка Падляскага памежнага аддзела ў Беластоку Катажына Здановіч паведаміла, што выбух адбыўся ў будынку Мытнай службы, і просіць журналістаў звяртацца туды.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках