19 красавiка 2024, Пятніца, 20:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Economist: Еўропа можа знайсці замену расейскаму газу

4
The Economist: Еўропа можа знайсці замену расейскаму газу

Еўропа можа замяніць частку расейскага газу азербайджанскім і ізраільскім.

Поўная адмова ад расейскага газу - занадта амбіцыйная мэта для Еўропы нават у доўгатэрміновай перспектыве, піша The Economist. Аднак магчымасць замяніць частку паставак і ўстараніць манаполію Расеі ў некаторых краінах ёсць.

Так, 33 працэнты попыту ў Балгарыі ў перспектыве можна будзе задаволіць пастаўкамі газу з Азербайджана. Гаворка ідзе пра Паўднёвы газавы калідор — зараз прапанаваныя магутнасці дазваляюць транспартаваць амаль 10 мільярдаў кубаметраў газу за год. Плануецца таксама пабудова трубаправода з Ізраіля даўжынёй амаль 2000 кіламетраў, што можа забяспечыць яшчэ амаль 20 мільярдаў кубаметраў за год. У апошнія гады Еўропа нарошчвала імпарт амерыканскага звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ), аднак ён не можа служыць заменай расейскаму з пункту гледжання кошту.

Аднак калі дадаць да названых крыніц альтэрнатыўную энэргетыку, напрыклад, атамную, то ў Еўропы з'явіцца магчымасць больш сур'ёзна змяніць структуру паставак.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках