9 снежня 2021, Чацвер, 15:57
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея хоча падняць кошт нафты для Беларусі

16
Расея хоча падняць кошт нафты для Беларусі

Гэта звязана з заходнімі санкцыямі.

Лукашэнкаўскі віцэ-прэм'ер Юры Назараў заявіў у «палатцы», што расейскія кампаніі хочуць падняць кошты сыравіну для беларускіх НПЗ.

«Мы праводзім кампанію па закупцы нафты на наступны год. Нам гавораць: слухайце, з вамі працаваць рызыкоўна. Давайце паднімем кошт за рызыкі. Абмяркоўваем, угаворваем...», - назваў Юры Назараў прычыны заклапочанасці расейскіх бізнэсоўцаў, не ўдакладніўшы, якія суб'екты намагалі на падвышэнні кошту.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».