28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Жырыноўскі пачаў пляжыць Лукашэнку першым»

15
«Жырыноўскі пачаў пляжыць Лукашэнку першым»
УЛАДЗІМІР ЖЫРЫНОЎСКІ
ФОТА: ТАСС

Чым бліжэй пачатак лістапада, тым становіцца цікавей.

Пробныя стрэлы ў тэлеграм-каналах і на НТВ не мелі належнага эфекту. Шызоіднае трызненне на сустрэчы з генеральным пракурорам Расеі Красновым таксама не дапамагло. Ліслівасць не ў тым кірунку не толькі не згуляла для Крамля, а хутчэй наадварот. Жырык пляжыць пачаў першым, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».

Спробу ўседзець на ўсіх крэслах адразу, у тым ліку на ўкраінскім і літоўскім, на гэты раз надумалі спыніць на корані. Не падпісаны кантракт на газ - вельмі ўдалы сродак ціску. Так што заўтра чакаем істэрыку.

Азвяронак і Ко могуць адпраўляцца ў свой апошні медыябой як гарматнае мяса, перш чым ператварыцца ў сакральную медыяахвяру. Мы пісалі, што варыянт Б блізкі. Але Сінія пальцы далей набліжаць яго паскораным тэмпам. Адначасова гэта нагода для больш актыўнай пазіцыі, калі мы не жадаем Рыжскага міру 2.0.

Так і толькі так. Толькі наша актыўнасць дапаможа скінуць хунту, а заадно перастаць залежаць ад капрызаў «старэйшага брата», які бразгае энэргетычнай зброяй. Суверэнітэт і Сіні пальцы - дзве абсалютна несумяшчальныя рэчы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках