25 студзеня 2022, aўторак, 11:22
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Бенедыкт Камбэрбэтч сыграе экс-супрацоўніка ФСБ Аляксандра Літвіненку ў серыяле HBO

Бенедыкт Камбэрбэтч сыграе экс-супрацоўніка ФСБ Аляксандра Літвіненку ў серыяле HBO
Бенедыкт Камбэрбэтч

Фільм будзе заснаваны на кнізе «Апошні шпіён».

Кампанія HBO здыме міні-серыял «Лонданград» пра былога супрацоўніка ФСБ Аляксандра Літвіненку, галоўную ролю адыграе актор Бенедыкт Камбэрбэтч. Аб гэтым паведамляе выданне Variety.

Серыял будзе заснаваны на кнізе «Апошні шпіён» (The Terminal Spy) брытанскага журналіста Алана Коўэла аб атручэнні Літвіненкі ў Лондане ў 2006 годзе. Камбербэтч таксама выступіць у ролі выканаўчага прадусара. Сцэнар для серыяла напіша Дэвід Скарпа.

Камбэрбэтч вядомы з працы ў серыяле «ВВС» «Шэрлак», фільме «Гульня ў імітацыю», а таксама па ролі Доктара Стрэнджа ў фільмах Marvel.

У 2019 годзе стала вядома, што брытанская тэлевізійная карпарацыя ITV здыме серыял аб жыцці Літвіненкі. Сыграць яго павінен Дэвід Тэнант, вядомы з ролі Доктара ў серыяле «Доктар Хто».

У ліпені ў Вялікабрытаніі адбылася прэм'ера оперы «Жыццё і смерць Аляксандра Літвіненкі».

Былы супрацоўнік ФСБ Аляксандр Літвіненка, які атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі, памёр у Лондане 23 лістапада 2006 года. Расследаванне брытанскага боку выявіла, што яго атруцілі палоніем, і да гэтага маюць дачыненне экс-афіцэр КДБ і дэпутат Дзярждумы Андрэй Лугавы і прадпрымальнік Дзмітрый Каўтун. Незадоўга да смерці Літвіненка сустракаўся з імі ў Лондане.

У расейскім МЗС казалі, што расследаванне гібелі Літвіненкі мела «ярка выражаную палітычную прычыну», а працэс «не з'яўляўся празрыстым ні для расейскага боку, ні для грамадскасці».

У верасні Еўрапейскі суд правоў чалавека прызнаў Расею адказнай за атручэнне Літвіненкі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».