25 красавiка 2024, Чацвер, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія медыкі расказалі пра асаблівасці COVID-19 у цяжарных

Беларускія медыкі расказалі пра асаблівасці COVID-19 у цяжарных
Фота: exo-ykt.ru

Хвароба працякае складаней, а наступствы адбіваюцца мацней.

Пытанні медыцынскай дапамогі цяжарным, парадзіхам з COVID-19, а таксама вакцынацыя цяжарных абмяркоўваліся на рэспубліканскім вэбінары з удзелам вядучых спецыялістаў і экспэртаў. Медыкі расказалі, што цяжарнасць з'яўляецца фактарам рызыкі цяжкага цячэння COVID-19, піша «Медычны веснік».

Большасць цяжарных заражаюцца ад сямейнікаў, а падчас хваробы ў іх часцей баліць галава і назіраецца млоснасць і ваніты, расказвае загадчык кафедры інфекцыйных хвароб і дзіцячых інфекцый БелМАПА, кандыдат медыцынскіх навук Юрый Горбіч.

Цяжарнасць з'яўляецца фактарам рызыкі цяжкай плыні COVID-19. Так, са звестак міжнароднага аналізу, у якім аб'ядналі вынікі 192 даследаванняў з ахопам 64 000 цяжарных, часцей за ўсё сустракаюцца:

пнеўманія - 7,4%,

ВРДС (востры рэспіраторны дыстрэс-сіндром) - 13,4%;

трапляюць у рэанімацыю - 3,3%, з іх на ШВЛ - 1,6%,

ЭКМО - 0,11% (працэнт абмежаваны даступнасцю метаду),

смяротны зыход 0,8%.

Пры гэтым ёсць пэўныя чыннікі рызыкі цяжкай плыні COVID-19 у цяжарных:

узрост ад 25 гадоў і старэйшыя;

праца ў ахове здароўя (за кошт высокай віруснай нагрузкі);

хранічныя захворванні лёгкіх;

артэрыяльная гіпертэнзія;

наяўнасць атлусцення да родаў;

прэгестацыйны цукровы дыябет.

Нават пасля акрыяння постковідныя сімптомы ў цяжарных працягваюцца даўжэй, чым у астатніх, і часцей за ўсё маюць большую выяўленасць. Часцей за ўсё гэта агульныя і рэспіраторныя сімптомы, у 28% цяжарных развіваецца алапецыя (аблысенне). Праз 7 месяцаў пасля акрыяння як мінімум у паловы жанчын застаецца адзін з сімптомаў, а ў чвэрці - псіхасацыяльная сімптаматыка.

Самым эфектыўным спосабам прафілактыкі цяжкай плыні COVID-19 з'яўляецца вакцынацыя, сцвярджае Ігар Стома, рэктар ГомДМУ, прафесар кафедры інфекцыйных хвароб і доктар медыцынскіх навук.

Прышчэпліваць цяжарных жанчын рэкамендуе САЗ, адпаведную пастанову выдала і Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Для вакцынацыі цяжарных жанчын у Беларусі прымяняецца вакцына Sinovac CoronaVac (Vero Cell), ухваленая САЗ для выкарыстання ў цяжарных. На 21 кастрычніка 2021 года ў Беларусі вакцынаваны 71 цяжарная і 6 маці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках