20 красавiка 2024, Субота, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барвовы ўзровень эпідэмічнай небяспекі

6
Барвовы ўзровень эпідэмічнай небяспекі

Застаньцеся дома!

Тэлеграм-канал "Баста" падзяліўся эмацыйным лістом чытача:

- Хочаце выконваць указы і распараджэнні чыноўнікаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія трацяць з кожным днём усё больш і больш адэкватнасць, гонар і годнасць, дык ідзіце. Нешта тлумачыць, даводзіць тым, у каго галава на плячах не для таго, каб ёй думаць, а для таго, каб ёй есці, а ў некаторых наогул, для таго каб піць і закусваць, ужо няма сіл.

Не застрайкуем да перамогі, то пытанне "Што будзем жэрці?" застанецца назаўжды. Есці не будзе чаго, бо плаціць не будуць, будуць скарачаць і звальняць усё адно і нязвольненых прымусяць працаваць за граошы і з кожным днём будзе горш і горш.

Але сваё пытанне "Што будзем жэрці?" хай задаюць ужо не тым, хто заклікаў заставацца дома, а лукашэнкаўскай мафіі. З кожным днём беларусаў будзе заставацца ўсё менш і менш, і нават гэтыя пытанні задаць ужо не зможаце з прычыны надыходу смерцяў. Бо нават перахварэўшы на вірус і ачуняўшы, здагоняць ускладненні нават тых, хто перахварэў бессімптомна. Выявіцца ўскладненні могуць праз месяцы пасля перанесенага віруса, але для лячэння гэтых смяротных ускладненняў медыцына пры гэтым рэжыме будзе бяссілая.

Заставацца з 1 лістапада дома да поўнай перамогі, каб выжыць або далей, падпарадкоўваючыся ўтрапёнасці неадэкватаў, стаяць у чарзе па смерць?

Выбар за намі ўсімі! Давайце выберам жыццё!

Калі эпідэмія была на першай хвалі, мы папярэджвалі і рэкамендавалі, што пацыентам псіхіятрычных лякарань трэба вызваліць месцы для службоўцаў міністэрстваў, выканкамаў і карных структур. Але папераджальнай інфармацыі не было. Вынік на фота.

Як бы ні гучала сумна, але ў выпадку невыканання гэтай рэкамендацыі ў краіне памрэ ў наступны гадавы (ад сілы трохгадавы) перыяд 80% людзей.

Народнае Міністэрства аховы здароўя!

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках