28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пісьменніца-ябацька: Людзі пляваліся, гледзячы мне ў вочы

54
Пісьменніца-ябацька: Людзі пляваліся, гледзячы мне ў вочы
Ганна Чыж-Літаш

Пісьменніца-маёр расказала, як выходзіла ў форме на праходкі ў жніўні 2020-га.

Беларуская маёр, пісьменніца, вайсковая журналіст Ганна Чыж-Літаш расказала ў эфіры прапагандысцкага тэлеканала АНТ, як ставіліся людзі да ейнай вайсковай формы ў жніўні 2020 года, і чаму зразумела, што "давядзецца вучыцца жыць у новай рэчаіснасці".

«Праз пару дзён пасля падзей 9 жніўня, яшчэ не ўсвядоміўшы, што адбылося, я пайшла на абед у форме. Я была ўражана тым, як на мяне глядзелі людзі. Пляваліся, гледзячы мне ў вочы. У мяне быў спалох, шок, таму што я заўсёды спакойна выходзіла ў форме, і я не разумела, што магло змяніцца - я нашу яе амаль 12 гадоў. Я зразумела, што давядзецца вучыцца жыць у новай рэчаіснасці. Не тое, каб даводзіць камусьці, што мы добрыя. Я зразумела, што словамі нікому нічога не давяду», - расказала Ганна Чыж-Літаш.

Акрамя таго, пісьменніца адзначыла, што ў 2020 годзе ёй паступалі паведамленні з пагрозамі, а яна "нават абарочвалася, ідучы дадому".

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках