25 студзеня 2022, aўторак, 10:52
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Даклад беларускага спецдакладчыка ААН выклікаў скандал у Зімбабвэ

15
Даклад беларускага спецдакладчыка ААН выклікаў скандал у Зімбабвэ
Алена Доўгань

Зімбабвійскі журналіст-следчы звярнуў увагу на важную дэталь.

Алена Доўгань выпускала даклады аб уплыве санкцый у рэжымах, якія супрацоўнічаюць з Менскам. Журналіст-следчы з Зімбабвэ падазрае яе ў жаданні апраўдаць гэтыя рэжымы.

На чарговы скандал, звязаны з Беларуссю і Зімбабвэ, звярнуў увагу гісторык Аляксандр Фрыдман.

Размова ідзе аб дакладзе беларускай спецдакладчыцы ААН Алены Доўгань наконт Зімбабвэ.

Алена Доўгань з'яўляецца прафесаркай кафедры дзяржаўнага кіравання БДУ, а таксама «спецыяльным дакладчыкам ААН аб негатыўным уплыве аднабаковых прымусовых мер на правы чалавека».

У якасці апошняга яна наведала Зімбабвэ, а па выніках паездкі прадставіла даклад.

«Даклад агулам задаволіць аўтарытарны рэжым у Харарэ - ключавога партнёра Беларусі ў Афрыцы. Да гэтага Доўгань ужо выпускала аналагічныя даклады аб іншых хаўруніках афіцыйнага Менска - Катары, Сірыі і Венесуэле», - адзначыў Аляксандр Фрыдман.

Зімбабвійскі журналіст-следчы Хоўпэвэл Чынона (Hopewell Chin’ono) прааналізаваў даклад Доўгань і знайшоў там «самаплагіят»: часткі з венесуэльскага дакладу скапіяваны ў даклад зімбабвійскі. Журналіст апублікаваў фота абодвух дакладаў з часткамі, якія паўтараюцца.

Хоўпэвел Чынона абвінавачвае беларускага спецдакладчыка ў імкненні выгарадзіць рэжым прэзідэнта Эмерсана Мнангагвы.

Алена Доўгань стала незалежнай міжнароднай экспэрткай СПЧ аб негатыўным уплыве аднабаковых прымусовых мер на правы чалавека ў 2020 годзе. У сваёй першай заяве ў гэтым статусе яна заклікала зняць ці хаця б прыпыніць на час пандэміі COVID-19 уведзеныя ў дачыненні да шэрагу краін эканамічныя санкцыі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».